Грамадства1313

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Шчаслівыя яны шпацыруюць па вясновым Мінску.

«Мы гуляем… )», — падпісала Марына Адамовіч здымкі, што апублікавала ў фэйсбуку.

Пра вызваленне Міколы Статкевіча стала вядома 19 лютага. 21 студзеня ў калоніі ён перанёс інсульт. У інтэрв'ю LRT.lt Марына Адамовіч паведаміла, што начальнік турэмнай бальніцы ёй сказаў, што яна можа забраць Міколу дадому, каб ён працягваў аднаўляцца ў хатніх умовах.

Але палітык застаецца без пашпарта і афіцыйных папер, што перашкаджае паўнавартаснаму лячэнню.

Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года, калі ехаў на мітынг Святланы Ціханоўскай на Камароўку.

14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 

11 верасня 2025 года Статкевіча нечакана вызвалілі разам з іншымі 51 палітвязнямі і хацелі прымусова выдварыць у Літву. Статкевіч, аднак, адмовіўся перасякаць мяжу і застаўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго, як яго забралі лукашэнкаўскія сілавікі, пра ягоны лёс нічога не было вядома.

Каментары13

  • Anatol Starkou
    24.03.2026
    Белые лица. Сонца не бачаць як я, пісьменнк хрэнаў, сяджу дома і страчу свае пісанні.
  • Trustme
    24.03.2026
    Mikoла Статкевiч , сапраўдны Герой Беларусі!💗
  • Надзея
    24.03.2026
    Я адна не разумею ў чым сэнс рэгулярных публікацый фотак старога чалавека?
    Ён жа зусім не фотамадэль, навошта вы гэта робіце? Каб дадатковы раз выклікаць жаласць?
    Мне здаецца, што Мікалай такога дакладна не заслужыў. Ён моцны чалавек.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны2

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай25

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны2

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць