Моды11

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?

Доўгія, вострыя і ярка дэкараваныя пазногці сыходзяць у мінулае. Сёння свет прыгажосці апанавала хваля мінімалізму, якую ў сацыяльных сетках ужо ахрысцілі «манікюрам рэцэсіі». Выданне El País разбіралася, чаму эпатаж саступае месца здароваму сэнсу і якія формы цяпер лічацца прыкметай добрага густу.

Амерыканская спявачка Бэкі Джы. Фота: Axelle / Bauer-Griffin / FilmMagic

Яшчэ пару гадоў таму подыумы і сацыяльныя сеткі патрабавалі ад нас гіпербачнасці: пазногці XXL, перагружанасць дэталямі і агрэсіўныя формы былі на піку папулярнасці. Аднак цяпер гэты стыль імкліва здае пазіцыі. Фарміруецца новая норма: кароткія, акуратныя пазногці натуральных адценняў і форм.

Статыстыка няўмольна пацвярджае гэты феномен. У свежай справаздачы Culture Report аналітычная кампанія Spate адзначае: папулярнасць «пазногцяў прынцэсы» (princess nails — кароткія пазногці мяккай квадратнай формы з закругленымі кутамі) імкліва расце, набраўшы ўжо 2,1 мільёна пошукавых запытаў. Індэкс іх папулярнасці (які аб’ядноўвае даныя Google у ЗША і прагляды ў TikTok) паказаў рост на 66,6% у параўнанні з мінулым годам.

Паралельна ўзрастае цікавасць да далікатных эстэтык і простых дызайнаў. У тым жа TikTok хэштэгі накшталт #PinkNailDesign («ружовы дызайн пазногцяў») набіраюць па 857 670 праглядаў штотыдзень з ростам у 66%, а эстэтыка balletcore («балетная эстэтыка») налічвае 797 400 запытаў і паказвае прырост на 49,8% за год.

Манікюр мадэлі на паказе калекцыі вясна/лета ад Dior на Парыжскім тыдні моды. Студзень 2026. Фота: Victor VIRGILE / Gamma-Rapho via Getty Images

Трэнд пацвярджаюць і модныя паказы: у калекцыях вясна—лета 2026 ад Dior, Chanel, Celine, Maison Margiela і Antonio Marras пазногці амаль нябачныя — кароткія і натуральныя. Сусветна вядомыя майстры манікюру таксама сыходзяцца ў меркаванні, што гэта доўгатэрміновы зрух у бок стрыманага дызайну.

Што стаіць за трэндам

Аналітыкі адзначаюць: гэта частка шырэйшага трэнду на натуральнасць, які ахоплівае і макіяж, і дагляд за знешнасцю, асабліва ў пакалення Z. Але з’яўляецца і іншая інтэрпрэтацыя. У TikTok новы стыль ужо жартам называюць recession nails — «пазногці рэцэсіі», намякаючы на тое, што сціпласць можа быць звязана з эканамічнай няпэўнасцю.

Сацыёлагі тлумачаць гэта не толькі жаданнем ашчадзіць грошы, але і «культурнай сталасцю». Доўгія пазногці былі часткай культуры «гіпербачнасці» — яркай, інстаграмнай эстэтыкі, якая павінна была адразу прыцягваць увагу. Але калі такая візуальная мова стала масавай, яна страціла сваю адметнасць. У адказ вяртаецца іншая логіка: стрыманасць як знак упэўненасці.

Разам з тым эканамісты папярэджваюць: не варта ўспрымаць модныя тэндэнцыі як дакладны паказчык стану эканомікі. Мода цыклічная, і яе змены часцей звязаны з культурнымі рытмамі і сезоннасцю, чым з рэальнай рэцэсіяй, паказчыкамі якой застаюцца ўзровень занятасці ці інвестыцый.

Самі майстры адзначаюць: выбар кароткіх пазногцяў часцей абумоўлены не жаданнем зэканоміць грошы, а патрэбай ашчадзіць час. Сучасны рытм жыцця робіць практычнасць ключавым фактарам. Кароткі манікюр універсальны: ён не прывязвае да пэўнага стылю, лёгка адаптуецца да любой сітуацыі і выглядае дарэчна і ў паўсядзённасці, і ў прафесійным асяроддзі.

Што менавіта цяпер у трэндзе?

Калі вы плануеце візіт у салон, эксперты раяць звярнуць увагу на наступныя моманты:

Форма: на піку — «мяккі квадрат» (soft square) або авальная форма, якая ледзь выступае за падушачку пальца. Гэта дапамагае візуальна падоўжыць палец.

Дэкор: гэтай вясной мінімалізм не азначае адмову ад творчасці, аднак яна набывае больш тонкія формы. Прагназуецца папулярнасць геаметрычных элементаў — тонкіх ліній, кропак і лунараў, а таксама графічных кветкавых матываў у духу сямідзясятых.

Амерыканская актрыса Джэніфер Гарнер. Люты 2026 года. Фота: Gilbert Carrasquillo / GC Images

Побач з вяртаннем бардовых адценняў у стылі дзевяностых цікавым рашэннем сезона становіцца спалучэнне пудрава-ружовага або малочнага фону з чорнымі дэталямі. Гэта не патрабуе складаных малюнкаў: дастаткова адной чорнай кропкі ці тонкай лініі, каб надаць манікюру графічнасці, захоўваючы лаканічнасць.

Эфекты: асаблівую ўвагу прыцягвае трэнд «адзінарог» — перламутравы пераліў, які змешвае залацістыя, лавандавыя і ружовыя водбліскі. Таксама актуальны стыль blush nail — далікатны ружовы з чырванаватым падтонам, які імітуе здаровы колер натуральнага пазногця.

Здароўе замест глянцу: спецыялісты адзначаюць стомленасць кліентак ад гелевага нарошчвання. Многія вяртаюцца да звычайных лакаў і лячэбных складаў, якія не псуюць пазногцевую пласціну. Галоўны прынцып — пазногаць павінен выглядаць здаровым нават пасля таго, як вы знялі пакрыццё.

Каб кароткі манікюр выглядаў бездакорна, спецыялісты нагадваюць аб увазе да дэталяў. Падрыхтоўка паверхні (ачышчэнне і абястлушчванне), штодзённае выкарыстанне алею для кутыкулы і якаснае фінішнае пакрыццё — вось сакрэт элегантнасці. Каб колер трымаўся даўжэй, эксперты раяць пазбягаць кантакту з агрэсіўнай бытавой хіміяй без пальчатак у першыя 24 гадзіны пасля працэдуры.

Такім чынам, сёння кароткія пазногці — гэта ўніверсальны код, які пасуе да любога гардэроба і заўсёды выглядае дарэчна: ад дзелавой сустрэчы да вечарынкі.

Каментары1

  • у меня..
    28.03.2026
    ...только один "длинный" ноготь (2-3 мм) чтобы ковыряться в носу, все остальные короткие

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць