Свет

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

У той час як ф’ючарсныя цэны на нафту Brent ужо тры тыдні ў цэлым трымаюцца ў дыяпазоне $100—112 за бараль, рэальныя пастаўкі фізічнай нафты з імгненнай адгрузкай каштуюць значна даражэй.

Тэрміналы з нафтай у Лондане. Фота: Dan Kitwood/Getty Images

Гэта з’яўляецца вынікам значнага дэфіцыту нафты ў дадзены момант і чакання дээскалацыі на Блізкім Усходзе праз месяц-два, калі павінны будуць ажыццяўляцца пастаўкі па ф’ючэрсных кантрактах, піша Moscow Times.

Кошт партый нафты Dated Brent, якія зараз прадаюцца і адгружаюцца ў Паўночным моры, дасягнуў $141,37, паведамляе Bloomberg са спасылкай на S&P Global, якая публікуе гэтыя цэны. Гэта не толькі вышэй за ўзроўні, што назіраліся пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, але і максімум з ліпеня 2008 года, калі цэны на нафту дасягнулі гістарычных пікаў перад пачаткам глабальнага фінансавага крызісу.

«Папяровыя рынкі», гэта значыць біржы, дзе гандлююцца ф’ючарсныя кантракты, «цалкам адарваліся ад фізічных», дзе ажыццяўляюцца бягучыя пастаўкі, апісваў сучасную сітуацыю Bloomberg Джэф Керы, дырэктар па энергетычнай стратэгіі Carlyle Group: «Мы сутыкнуліся з неверагодным шокам на баку прапановы».

Да пачатку вайны ў Іране краіны Персідскага заліву пастаўлялі на сусветны рынак каля 20 млн бараляў нафты і нафтапрадуктаў у суткі.

Скарачэнне экспарту ў выніку перакрыцця Армузскага праліву ўдалося часткова кампенсаваць Саудаўскай Аравіі, якая перанакіравала нафту па трубаправодзе ў Чырвонае мора і давяла пастаўкі да 7 млн бараляў у суткі, і ААЭ, якія качаюць па трубаправодзе за межы Персідскага заліва 1,5 млн бараляў. Аднак больш за палову даваенных паставак па-ранейшаму недаступна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма26

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць