Грамадства1616

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

«Разумееце, потым многія людзі і структуры займаюцца гэтымі пытаннямі, адцягваючы сваю ўвагу ад асноўнай працы».

Наталля Качанава. Фота з ТГ-канала Савета Рэспублікі

— Калі пачынаюць разбірацца больш глыбока і дэталёва ў тым, пра што заяўляюць нашы грамадзяне, выкладваючы інфармацыю ў тыкток або ў які-небудзь іншы інфармацыйны канал, то часта гэта абсалютна недакладная інфармацыя, — заявіла Качанава ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Яна дадала, што людзі павінны быць цалкам упэўнены ў тым, пра што яны расказваюць у сацсетках, таму і павінна быць адказнасць за тое, што карыстальнікі выкладваюць у публічную прастору.

Качанава адзначыла, што людзі лёгка вераць таму, што напісана ў сацыяльных сетках, і часта ў іх складваецца негатыўнае меркаванне пра тое, што адбываецца. 

— Разумееце, потым многія людзі і структуры займаюцца гэтымі пытаннямі, адцягваючы сваю ўвагу ад асноўнай працы, разбіраюцца, удакладняюць, а гэта аказваецца насамрэч не так. Яны б у гэты час маглі займацца іншымі пытаннямі, быў бы вынік, а тут на пустым месцы…, — заявіла Качанава.

Аднак спікерка Савета Рэспублікі заявіла, што звароты і далей будуць вывучацца.

Каментары16

  • Цябе ж першую
    10.04.2026
    Трэба пасадзіць
  • Незразумелая кабета
    10.04.2026
    Хто ведае, чым гэтая бабца займаецца, якая карысць краіне ад яе размоў.
  • hdd
    10.04.2026
    Фоташопленыя фота гэта таксама няпраўда

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць