Свет1010

Кір Стармер заявіў, што яму надакучылі дзеянні Пуціна і Трампа

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што яму ўжо надакучыла глядзець, як дзеянні Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ўплываюць на цэны энергіі ў краіне, піша The Guardian. Паводле яго слоў, з-за падзей у свеце брытанскія сем’і і бізнэс пастаянна сутыкаюцца з нестабільнымі рахункамі за энергарэсурсы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і Кір Стармер. Фота: Leon Neal / Pool Photo via AP

«Мне надакучыла, што сем’і па ўсёй краіне бачаць, як іх рахункі за электраэнергію то растуць, то змяншаюцца, а рахункі прадпрыемстваў за электраэнергію таксама растуць і змяншаюцца праз дзеянні Пуціна ці Трампа ва ўсім свеце», — падкрэсліў Кір Стармер.

У інтэрв’ю брытанскі прэм'ер таксама крытычна выказаўся наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе. Стармер асудзіў працяг удараў Ізраіля па Ліване, падкрэсліўшы, што такія дзеянні трэба спыніць, незалежна ад таго, ці лічацца яны фармальным парушэннем дамоўленасцяў аб спыненні агню.

Ён таксама заявіў пра неабходнасць канкрэтнага плана для аднаўлення суднаходства праз Армузскі праліў пасля дасягнення перамір’я. Стармер адзначыў, што цяпер важна хутка перайсці да практычных крокаў, каб аднавіць нармальны рух караблёў.

Брытанскі прэм'ер таксама прызнаў, што Вялікабрытанія не валодае поўнай інфармацыяй пра ўмовы перамір’я, але выразна заявіў, што атакі на Ліван з’яўляюцца няправільнымі.

Таксама Стармер падкрэсліў, што хоча бачыць краіну менш залежнай ад знешніх крызісаў. Ён раскрытыкаваў падыход папярэдніх урадаў, якія, на яго думку, толькі часова «латалі» праблемы, і паабяцаў, што ягоныя ўрад будзе дзейнічаць больш рашуча. Прэм'ер таксама адзначыў, што вайна з Іранам павінна стаць паваротным момантам, які вызначыць будучыню на доўгі час.

Адносіны Стармера з ЗША пагоршыліся пасля пачатку канфлікту з Іранам. Дональд Трамп неаднаразова крытыкаваў і высмейваў еўрапейскіх лідараў, у тым ліку самога Стармера, паказваючы відэа, дзе той нібыта баіцца амерыканскага прэзідэнта.

Пад крытыку Трампа трапілі і іншыя лідары. Напрыклад, ён абразліва выказваўся пра прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, а таксама пагражаў Іспаніі эканамічнымі мерамі і нават намякаў на магчымасць выкарыстання яе вайсковых баз без дазволу.

Каментары10

  • Мелкобритания
    10.04.2026
    смирись, что твоя страна-более не "империя, над которой никогда не заходит солнце", не "мастерская мира", а небольшой остров, который скоро вылетит из десятки крупнейших экономик по ВВП (уже на 10-ом месте) и теперь во всем будет зависеть от действий крупных игроков
  • Ваш крок
    10.04.2026
    Сэр
  • Александр Македонский
    10.04.2026
    История показывает, что все империи рано или поздно разваливаются. Исключений не было. Так произойдет и с тремя оставшимися империями: Россия, Китай, США. Россия точно первой развалится, поскольку самая слабая, это раз, а второй фактор, то что Китай уже насмотрел себе территории Сибири и Дальнего Востока. Поскольку ядерный потенциал, который ранее сдерживал китайцев, догниет в следующие пару десятков лет, то после этого Китай просто заберёт эти земле себе и никто даже не пикнет. Ну а дальше сложно предсказать, кто кого, Китай или США. В любом случае, обе империи исчезнут.

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?23

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі3

Стала вядома, як памёр Мікалай Казека

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць