3 красавіка касмічны карабель выйшаў на транслюнарную траекторыю.

Астранаўты місіі «Артэміда-2» на касмічным караблі «Арыён» праляцелі ўжо больш за палову шляху ад Зямлі да Месяца.
Паводле анлайн-трэкера NASA, «Арыён» ужо пераадолеў адлегласць больш за 246 тыс. км ад Зямлі, засталося 197 тысяч кіламетраў. Адлегласць ад нашай планеты да Месяца складае каля 384,4 тыс. км.
Запуск звышцяжкай ракеты-носьбіта SLS (Space Launch System), якая вывела «Арыён» на арбіту, адбыўся ў ноч на 2 красавіка на мысе Канаверал у Фларыдзе. Ужо 3 красавіка касмічны карабель выйшаў на транслюнарную траекторыю.
Экіпаж абляціць адваротны бок Месяца без пасадкі на яго паверхню. Місія разлічана на дзесяць дзён. Карабель праляціць на адлегласці прыкладна 8 тыс. км ад паверхні спадарожніка.
У склад экіпажа ўваходзяць астранаўты НАСА Рыд Уайзман, Віктар Гловер і Крысціна Кох, а таксама астранаўт Канадскага касмічнага агенцтва Джэрэмі Хансен.
Каментары