Грамадства

У Беларусі змянілі правілы ўвозу цывільных дронаў

Паводле пастановы ўрада з гэтага часу пры ўвозе ў краіну цывільных дронах або авіямадэляў не трэба атрымліваць у ваенна-прамысловым камітэце спецыяльны дакумент пра тое, што яны маюць вайсковае ці падвоенае прызначэнне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Mark Newman / Getty Images

Таксама ўдакладнілі правілы кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў і тавараў, што паступаюць з краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Перавозчыкі цяпер абавязаны выконваць патрабаванні мытных органаў падчас праверак, а ў дакументах пра кантроль трэба пазначаць унікальны рэгістрацыйны нумар кожнага аб’екта.

Акрамя таго, у Мінскім раёне плануюць адкрыць новыя пункты мытнага кантролю — «Мінск-ТЛЦ» і сартавальны цэнтр Ozon.

З пачатку 2026 года ўсе цывільныя дроны ўлічваюцца толькі ў электроннай сістэме. Па стане на кастрычнік 2025 года на дзяржаўным уліку было крыху больш за паўтары тысячы такіх апаратаў.

Пры гэтым у краіне і надалей дзейнічае забарона для звычайных грамадзян: ім нельга купляць, захоўваць і выкарыстоўваць дроны. Гэта дазволена толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву7

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву7

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць