Здароўе99

Правіла сну «7:1», якое на чатыры гады падаўжае жыццё, а галоўнае — паляпшае

Для многіх людзей недасыпанне стала паўсядзённасцю. Новае даследаванне вучоных прапануе простае і эфектыўнае рашэнне — так званае правіла «7:1».

Фота: Guido Mieth / Getty Images

Даўно вядома, што сон — гэта ключавы механізм аднаўлення арганізма. Менавіта ў гэты час адбываецца «рамонт» тканак і мышцаў, зніжаюцца пульс і артэрыяльны ціск (што істотна памяншае нагрузку на сэрца), а мозг актыўна апрацоўвае і замацоўвае ўспаміны. Калі ж сон становіцца дрэнным або нерэгулярным, гэтыя жыццёва важныя працэсы парушаюцца, што павялічвае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў, інсульту і дэменцыі.

На гэтым фоне навукоўцы з Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук сумесна са страхавой кампаніяй Vitality распрацавалі правіла «7:1». Яно азначае, што сну трэба аддаваць сем гадзін мінімум, а класціся трэба плюс-мінус адна гадзіна ў той самы час як мінімум пяць дзён на тыдзень.

З падрабязнасцямі гэтай методыкі знаёміць выданне Daily Mail.

Вынікі маштабнага даследавання, праведзенага ў Вялікабрытаніі, ахапіла даныя пра больш як 47 мільёнаў начэй сну. Яно паказала: трыманне такога рэжыму зніжае агульную смяротнасць на 24% і скарачае колькасць шпіталізацый на 7%.

Даследчыкі падлічылі, што рэгулярны і паўнавартасны адпачынак можа дадаць чалавеку да чатырох гадоў жыцця. Пры гэтым навукоўцы заўважаюць: чым раней у чалавека фарміруюцца такія звычкі, тым большым будзе сумарны станоўчы эфект.

Важнасць гэтага правіла падкрэсліваецца і сумнай статыстыкай: людзі, якія спяць менш за шэсць гадзін у суткі, маюць на 20% вышэйшую рызыку заўчаснай смерці ў параўнанні з тымі, хто адводзіць на сон рэкамендаваныя сем-восем гадзін.

Аўтары працы акцэнтуюць увагу на тым, што ключавым фактарам поспеху з’яўляецца менавіта рэгулярнасць. Навукоўцы наўмысна ўстанавілі планку ў пяць начэй на тыдзень замест сямі, каб зрабіць гэтую мэту рэальна дасяжнай для кожнага.

Такі падыход зніжае псіхалагічны бар’ер і дазваляе чалавеку дапускаць часовыя адхіленні ад графіка (напрыклад, на выхадных) без пачуцця віны або страты агульнага прагрэсу. Менавіта такая гнуткасць спрыяе таму, што новы рэжым становіцца не кароткачасовай спробай, а ўстойлівай жыццёвай звычкай.

Акрамя непасрэднай карысці для здароўя, гэта прыносіць і эканамічную выгаду: паляпшэнне якасці сну зніжае патрэбу ў шпіталізацыі, што дазваляе істотна ашчаджаць на медыцынскіх выдатках.

Для паспяховага ўкаранення гэтай сістэмы эксперты раяць звярнуць асаблівую ўвагу на гігіену сну. Ключавым патрабаваннем з’яўляецца адмова ад тэлефонаў і іншых гаджэтаў як мінімум за гадзіну да адпачынку, паколькі іх сіняе святло прыгнятае выпрацоўку мелатаніну — гармону сну.

Таксама варта пазбягаць ужывання алкаголю, які парушае фазу хуткага сну, і кафеіну, які правакуе залішнюю актыўнасць нервовай сістэмы. Ідэальная спальня павінна быць цёмнай і ціхай, каб не правакаваць выкід гармону стрэсу картызолу.

Стварэнне такіх спрыяльных умоў дазваляе арганізму перайсці ў стан глыбокага спакою, што і становіцца сапраўдным падмуркам для доўгага і здаровага жыцця.

Каментары9

  • Anatol Starkou
    07.04.2026
    Ноччу не сплю ўжо мо гадоў пяць. Разговаривал с врачом своим: "А когда ты спишь?" - "Вечером." - "И сколько? Пять часов спишь?" - "Да." - "Ну и нормально."
    Врач хороший, благодаря ему я еще дрыгаюсь. Но его специальность не про сон.

    Недавно сказал дочери, что мои биологические часы переехали в Минск, и на старости лят я живу в Нью_Йорке па мінскаму часу.
  • 123
    07.04.2026
    Хочаш, я заб'ю суседзяў
    Што мяшаюць спаць?
  • .
    07.04.2026
    Сучасная поп-навука і журналістыка :(
    1. Крыніцы не дае і Daily mail. Трэба шукаць самастойна.
    2. Даследаванне Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук сумесна са страхавой кампаніяй Vitality. Колькі там навукоўцаў-медыкаў?
    3. Самі даследчыкі (не журналісты) кажуць, што калі прытрымлівацца гэтага правіла, можна працягнуць уласнае жыццё на 4 гады.
    Аднак:
    - Папуляцыя не роўна індывід. Статыстычная ацэнка на ўзроўні папуляцыі не з'яўляецца гарантам для кожнага чалавека.
    - Карэляцыя не роўна прычыне. Якасць сну можа быць не прычынай стана здароўя, а яго наступствам: дрэнны сон можа быць ад хвароб, ад стрэсу, ўскосна ад нізкіх даходаў, харчавання, генетыцы і г.д.
    Увогуле рэгулярны і дастатковы сон звязаны з лепшымі паказчыкамі здароўя, прадуктыўнасці і працягласці жыцця на ўзроўні папуляцыі, але гэтыя сувязі не гарантаваныя для асобнага чалавека і могуць часткова тлумачыцца іншымі фактарамі.
    Калі чытаеце "нешта падаўжае жыццё", сумнявайцеся, вам прадаюць клікбэйт і спрашчэнне, прымітывізацыю з'явы.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У экстрэмісцкі спіс трапіла кніга з даўнейшага выдавецтва «Нашай Нівы»6

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць