Нерухомасць11

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам

У вёсцы Мар’яліва пад Мінскам купілі дом за 2,4 мільёна даляраў. Катэдж аказаўся самым дарагім домам, прададзеным у Беларусі ў мінулым месяцы, піша Realt.by.

Вёска Мар'яліва. Фота ілюстрацыйнае

Мар’яліва размясцілася за 12 кіламетраў ад Мінска ў кірунку Лагойска. Вёска, вядомая яшчэ з XIX стагоддзя (тады гэта быў Марыявіль), цяпер дзеліцца на некалькі частак. У старой яшчэ можна знайсці звычайныя вясковыя хаты, а вось у новай размясціліся выключна катэджы. Элітны пасёлак недалёка ад трасы на Віцебск пачаў фармавацца яшчэ ў 1990‑х гадах.

Менавіта ў прэстыжнай частцы Мар’яліва (яе яшчэ называюць «царскім сялом») знаходзіцца самы дарагі дом сакавіка. Ім стаў блочны катэдж 2016 года пабудовы плошчай 400 з лішнім квадратаў. За дом у атачэнні лесу заплацілі 2,4 мільёна даляраў. Метр атрымаўся па 5429 даляраў.

Цяпер, дарэчы, у Мар'яліве прадаецца яшчэ каля 15 дамоў. Сярод варыянтаў ёсць як сціплыя па мясцовых мерках дамы па 800 тысяч рублёў (або 280 тысяч даляраў), так і асабнякі па 8,7 мільёна рублёў (або 3 мільёны даляраў).

Каментары1

  • из Боровлян
    09.04.2026
    Ахахах ну вы даёте)) вы ваще были в том Мар'яліва? Каким боком он элитный?

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі14

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі21

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

«Фу, брыдота! Дзе купіць?» Беларускі дызайнер прыдумаў завушніцы ў выглядзе кляшчоў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскоўскі НПЗ7

У Венгрыі змянілі Канстытуцыю, каб не дазволіць Орбану зноў стаць прэм'ер-міністрам6

Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі14

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць