Нерухомасць

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

Чарговыя кватэры за даўгі па «камуналцы» выставілі на продаж на пляцоўцы gostorg.by. Стартавыя цэны на аднапакаёўку ў Фрунзенскім і двухпакаёўку ў Ленінскім раёнах, як звычайна, ніжэйшыя за рынкавыя. Але без нюансаў не абышлося, піша Onliner.by.

Чарговыя кватэры праз даўгі за «камуналку» выставілі на продаж на пляцоўцы gostorg.by. Стартавыя цэны на аднапакаёўку ў Фрунзенскім і двухпакаёўку ў Ленінскім раёнах, як звычайна, ніжэйшыя за рынкавыя. Але без нюансаў не абышлося.

Кватэра па адрасе Сухараўская, 28, знаходзіцца на 8‑м паверсе дзевяціпавярховай панэлькі. Даведацца, што хаваецца ўнутры аднапакаёўкі, за якую адміністрацыя Фрунзенскага раёна просіць на старце 120 тысяч рублёў (каля $41 000 па курсе), немагчыма. На сайце арганізатара аўкцыёну сказана, што «даць доступ у памяшканне для правядзення агляду не магчыма». Тэхпашпарта на кватэру на сайце таксама няма.

Затое кожны з 33,2 «квадрата» аднапакаёўкі з запазычанасцю за камунальныя паслугі абыдзецца на старце 3,6 тысячы рубля з «хвосцікам» ($1230 у эквіваленце).

Аўкцыён па продажы кватэры ў доме 1994 года пабудовы адбудзецца 14 красавіка аб 11 гадзіне.

Кожны з прэтэндэнтаў на ўдзел у таргах павінен унесці задатак — 12 тысяч рублёў ($4 тысячы па курсе). Усім, хто прайграў, гэты ўзнос вернуць на працягу пяці дзён. А вось пераможца павінен будзе выплаціць арганізатару таргоў дадатковую суму — 6% ад выніковай цаны продажу кватэры.

Акрамя таго, у лоце ўказана, што «дамова куплі-продажу заключаецца з умовай абцяжарання». Гэта значыць, што былы ўласнік можа пражываць у прададзенай кватэры да перадачы яму ва ўласнасць іншага жылога памяшкання.

Іншымі словамі, пакуль адміністрацыя не пагасіць з выручанай ад продажу кватэры сумы даўгі і не купіць былому ўладальніку іншае жыллё (на гэта даецца два месяцы), новы гаспадар (пры жаданні) можа жыць толькі разам з ранейшым. Акрамя таго, як паказвае практыка, у рэальнасці ўсе гэтыя працэдуры могуць зацягнуцца.

Пачатковая цана за двухпакаёўку плошчай 50,7 квадратных метра ў Ленінскім раёне таксама вельмі прывабная — крыху вышэй за 192 тысячы рублёў (амаль $65 500 у эквіваленце).

На старце «квадрат» у кватэры абыдзецца пакупніку амаль 3800 рублёў ($1290 па курсе).

У першы раз жыллё па адрасе Пляханава, 59, выстаўлялі на продаж яшчэ ў снежні 2025-га. Аўкцыён, які пройдзе 15 красавіка а 10 раніцы, будзе ўжо трэцім. Кожны раз стартавая цана зніжалася на 5%.

— Мы самі здзіўлены, што пакупнікоў на гэтую кватэру дагэтуль не знайшлося. Хоць людзі цікавіліся, але папярэднія аўкцыёны ў выніку не адбыліся з-за адсутнасці заявак ад прэтэндэнтаў, — пракаментавала Анастасія Яловая, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой працы УП «ЖРЭА Ленінскага раёна». — Папярэдняя кватэра, якая знаходзілася на першым паверсе пяціпавярховіка (фактычна ў «гаротным» стане), была прададзеная за даўгі па «камуналцы» ў 2025 годзе хутчэй. Хоць таксама не з першага разу.

Тэхпашпарт на арыштаваную двухпакаёўку цяперашні гаспадар не падаў.

— Калі ўладальнік не ідзе на кантакт, то і Агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, дзе ёсць звесткі пра жыллё, на жаль, забяспечыць нас тэхпашпартам не можа, — удакладніла Анастасія Яловая. — Толькі калі суд у ходзе разбору запатрабуе гэтыя дакументы, мы зможам іх убачыць.

У лоце пазначана, што кватэра, размешчаная на першым паверсе 12‑павярховай панэлькі, «знаходзіцца ў здавальняючым стане, простая аздоба, патрабуецца рамонт». Мяркуючы па прыкладзеных фатаграфіях, нерухомасць выглядае прымальна, у кватэры нават усталяваныя шклопакеты. А пераклеіць месцамі абадраныя шпалеры і замяніць падрапаную падлогу не такая ўжо і праблема.

На кватэру накладзеная забарона на «здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў». Аднак «новы ўладальнік, які набудзе кватэру, ужо будзе мець гатовыя дакументы на яе, нават пакуль мы яшчэ не прадалі жыллё», дадала спецыяліст.

Прэтэндэнты на ўдзел у аўкцыёне ўносяць задатак — крыху больш за 19,2 тысячы рублёў (прыкладна $6,5 тысячы па курсе). Пераможца таргоў павінен будзе дадаткова выплаціць арганізатару аўкцыёну 4% ад выніковай сумы за кватэру.

Крок электронных таргоў пры продажы абедзвюх кватэр стандартны — 5% ад стартавай цаны. Зарэгістравацца на аўкцыён можна да 10 і 13 красавіка адпаведна.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА4

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць