Грамадства33

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?

Вялікі тыдзень і сам Вялікдзень правёў у зняволенні пробашч парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна ксёндз Анатоль Парахневіч. Як даведаліся вернікі, святара, затрыманага ў сярэдзіне сакавіка, на волю пакуль так і не адпусцілі. Выданне Katolik.life сабрала тое, што пра яго вядома.

Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
Ксёндз Анатоль Парахневіч

Ужо больш за два тыдні ксёндз знаходзіцца за кратамі, пры гэтым невядома, за што яго затрымалі і ў чым абвінавачваюць. Афіцыйных паведамленняў Касцёла на гэты конт не з'явілася. У асяроддзі святароў вернікам нічога не адказваюць пра лёс свайго сабрата, некаторыя адзначаюць, што сапраўды ніякай інфармацыі пра пробашча ў Альковічах няма. Магчыма, штосьці вядома біскупам, але яны не дзеляцца гэтымі звесткамі.

Ксяндзу Анатолю Парахневічу 65 гадоў. Ён не мае родных і блізкіх, таму штосьці даведацца пра яго няма ў каго, акрамя тых жа біскупаў. У Альковічах святар служыць з 2007 года, да гэтага служыў у Ракаве і Заслаўі, а навучаўся ў польскім Беластоку. Летась ён адзначыў 30‑годдзе святарскага пасвячэння — як і арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Ксёндз Анатоль у Альковічах стварыў невялікі музей пры касцёле. Тут ён захоўваў вышытыя шоўкам арнаты XVIII стагоддзя, аздобленыя радавымі слуцкімі паясамі, унікальную калекцыю беларускіх ручнікоў, старадаўнія кнігі.

У мясцовай раённай газеце святара называлі «пастырам душ чалавечых, гісторыкам і збіральнікам даўніны», адзначалі яго ўменне ўпрыгожваць алтар і ўвесь храм непаўторнымі кветкавымі кампазіцыямі. Кветкі ён вырошчваў ва ўласным садзе, таксама меў свой пчальнік, гатаваў пірагі і торты.

Парафія ў Альковічах зусім маленькая, і там, наколькі вядома вернікам, ніякай інфармацыі пра пробашча таксама не маюць. Атрымалася даведацца толькі тое, што касцёл быў зачынены нейкі час пасля вобшуку, але потым ключы вярнулі — цяпер служыць у парафію прыязджае іншы ксёндз. Дом пробашча па-ранейшаму застаецца зачыненым.

Вернікі мяркуюць, што святара ўтрымліваюць у СІЗА КДБ. Калі гэта сапраўды так, то яго могуць абвінавачваць у «здрадзе дзяржаве» ці іншых крымінальных злачынствах супраць дзяржавы. Але дакладных звестак на гэты конт пакуль няма.

Чарговае затрыманне каталіцкага святара ў Беларусі адбылося літаральна праз чатыры месяцы пасля вызвалення пры пасярэдніцтве Ватыкана двух дагэтуль зняволеных святароў — ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча. Яны па-ранейшаму знаходзяцца ў Рыме, не могуць вярнуцца ў Беларусь і удзельнічаць у публічнай дзейнасці.

Каментары3

  • Бывший политический заключённый
    07.04.2026
    демоны продолжают своё адское дело.
  • Амэн
    07.04.2026
    Ну ентая Секта РПЦ хутка ўвесь Касьцёл перасадзіць. Ну іх іншыя 10 запаведзяў, скіраваныя супраць суседзяў
  • во такое вот
    07.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць