Грамадства88

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава

Праваабаронцы расказалі пра блытаніну ў спісах вызваленых 19 сакавіка палітвязняў: некаторыя людзі, якіх чакалі на волі, засталіся ў калоніях, а выйшлі іншыя вязні з падобнымі прозвішчамі.

Так, у першапачатковых спісах значыўся фігурант «справы Гаюна» Аляксандр Махнач — аднак на волю ён не так і не выйшаў. Затое на волі аказаўся палітзняволены Уладзімір Махнач, які быў асуджаны па шэрагу артыкулаў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі, піша «Вясна». 

38‑гадовы Аляксандр Махнач быў асуджаны па «справе Гаюна». Яму інкрымінавалі заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, а таксама садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Паводле рашэння суда ад 22 кастрычніка 2025 года, ён атрымаў 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён унесены ў афіцыйныя спісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».

48‑гадовы Уладзімір Махнач быў асуджаны за абразу Лукашэнкі, а таксама за распальванне сацыяльнай варожасці. 29 кастрычніка 2024 года яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму разам са штрафам у 500 базавых велічынь. Уключаны ў спісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».

Падобная сітуацыя адбылася і з палітзняволеным журналістам Дзмітрыем Наважылавым, які быў у першапачатковых спісах на вызваленне, але з калоніі так і не выйшаў.

Затое на волі апынуўся палітвязень Уладзіслаў Наважанцаў, якога не было ў спісах памілаваных.

Дзмітрый Наважылаў (53 гады), былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, быў асуджаны па гучнай «справе БелаПАН» за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Яго асудзілі да 6 гадоў калоніі. 

Уладзіслаў Наважанцаў (44 гады) быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе за распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама за абразу прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі. У кастрычніку 2023 года яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму — тэрмін дакладна невядомы. 19 сакавіка 2026 года ён выйшаў на волю ў межах памілавання 250 палітвязняў пасля візіту ў Мінск амерыканскага спецпасланніка Джона Коўла.

Каментары8

  • Здзек
    07.04.2026
    Не, гэта дакладна не блытаніна
  • імя
    07.04.2026
    Не блытаніна, а безадказная праца
  • Праходзіў побач
    07.04.2026
    Anatol Starkou, каб цябе трампаўскія міграцыйныя патрулі забралі, дурны дзед.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць