Свет44

Расія афіцыйна прызнала сваю віну ў збіванні азербайджанскага самалёта і выплаціла кампенсацыю

Расія афіцыйна прызнала, што менавіта яе сістэма супрацьпаветранай абароны збіла пасажырскі самалёт азербайджанскай авіякампаніі AZAL у снежні 2024 года, у выніку чаго загінулі 38 чалавек.

На месцы падзення самалёта. Фота: Tengrinews.kz

Пра гэта паведамілі МЗС Расіі і Азербайджана ў сумеснай заяве. Пры гэтым падкрэсліваецца, што ўдар быў ненаўмысным. Бакі таксама дамовіліся аб урэгуляванні наступстваў трагедыі, уключаючы выплату кампенсацый, але падрабязнасці не раскрываюцца.

Самалёт, які 25 снежня 2024 года ляцеў з Баку ў Грозны, быў пашкоджаны над тэрыторыяй Чачні падчас заходу на пасадку. Паводле расійскага боку, гэта адбылося ў момант адбіцця атакі беспілотнікаў. Пасля пашкоджання экіпаж спрабаваў атрымаць дазвол на аварыйную пасадку ў найбліжэйшых гарадах, але не змог і накіраваўся праз Каспійскае мора ў Казахстан. У выніку самалёт разбіўся каля горада Актау. На борце былі 67 чалавек, з якіх выжылі толькі 29.

Спачатку Расія адмаўляла сваю віну, што прывяло да напружання ў адносінах з Азербайджанам. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў адразу заявіў, што самалёт быў падбіты, і крытыкаваў расійскія ўлады за спробы схаваць сапраўдныя прычыны катастрофы.

Пазней, праз некалькі месяцаў, Уладзімір Пуцін фактычна прызнаў адказнасць і папрасіў прабачэння, паабяцаўшы разабрацца і пакараць вінаватых.

Каментары4

  • Biełarus' 4ever
    15.04.2026
    pасeя выплаціла кампенсацыю,
    Агент Лукашэнка аддана служыць Маскве з моманту візыту ў Дзяржаўную думу ў 93 і зьнішчае ўсё беларускае, забівае беларускіх патрыётаў і змагаецца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускага народу. Самы ганебны кіраўнік беларускіх земляў за то ўсю ейную на гісторыю
  • Захар
    15.04.2026
    Прыдзе час, калі гэтай нямытай масковіі првдзецца прызнаць сваю віну ў распальванні вайны супраць Украіны і выплаціць кампенсацыю.
  • Барадзед
    16.04.2026
    В чем дело? Армения помирилась с Азербайджаном, и Россия больше не нужна Закавказью? Кремлевские политики много лет паразитировали на конфликте в Карабахе. Всё, теперь там проклятые пендосы.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць