Свет1111

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»

Крэмль распрацоўвае планы маштабнай атакі на касмічную інфраструктуру, расказаў у інтэрв’ю выданню The Times кіраўнік Касмічнага камандавання ЗША.

Фота: Getty Images

Масква плануе размясціць на арбіце зброю, здольную выклікаць глабальны хаос, папярэджвае генерал Стывен Уайтынг, кіраўнік Касмічнага камандавання ЗША.

Паводле Уайтынга, Расія застаецца тэхналагічна развітой касмічнай дзяржавай і працягвае інвеставаць у сістэмы, прызначаныя для знішчэння або нейтралізацыі спадарожнікаў.

Адна з ідэй — размясціць на нізкай калязямной арбіце ядзерны зарад, які ў выпадку падрыву зможа паралізаваць значную частку сусветнай спадарожнікавай інфраструктуры.

Паводле ацэнак, выбух на вышыні ад 300 да 1200 міль (прыкладна ад 480 да 1930 км) можа знішчыць або паступова вывесці са строю да 10 тысяч спадарожнікаў — гэта каля 80% усіх аб’ектаў на арбіце.

Наступствы будуць катастрафічнымі: ад страты ваеннай разведкі і сістэм навядзення да поўнага збою грамадзянскіх сэрвісаў — інтэрнэту, мабільнай сувязі і GPS.

Гэты сцэнар у ваенных колах ужо атрымаў назву «касмічны Пёрл-Харбар». ЗША даведаліся пра гэтыя намеры яшчэ ў 2024 годзе, тады ж Пентагон правёў закрытыя брыфінгі для Кангрэсу. З таго часу амерыканскія заканадаўцы заклікаюць рассакрэціць больш інфармацыі пра пагрозу.

Генерал Уайтынг тлумачыць такія планы Расіі спробай выраўнаваць сілы на полі бою.

«Яны глядзяць на Злучаныя Штаты і НАТА і бачаць нашу перавагу ў звычайных узбраеннях. І яны лічаць, што новыя спосабы падарваць пазіцыі Злучаных Штатаў і НАТА, такія, як нейтралізацыя нашых касмічных магчымасцяў, дапамогуць ім выраўнаваць сілы на полі бою», — адзначыў ён.

Пры гэтым, як адзначае эксперт, размяшчэнне ядзернай зброі ў космасе стане прамым і грубым парушэннем Дагавора аб космасе, падпісантам якога з’яўляецца і Расія.

Паводле слоў Уайтынга, агрэсія Расіі ў космасе пачалася не сёння. З пачатку вайны ва Украіне Крэмль пастаянна выкарыстоўвае сродкі радыёэлектроннай барацьбы. Маштабнае глушэнне GPS-сігналаў ужо стварае небяспеку для грамадзянскай авіяцыі ва Усходняй і Паўднёвай Еўропе, ставячы пад пагрозу жыцці звычайных пасажыраў.

Аднак Расія — не адзіны выклік. Генерал назваў Кітай галоўным стратэгічным канкурэнтам, бо Пекін развіваецца ў касмічнай сферы «ашаламляльна хутка», ствараючы ўласныя лазеры і супрацьспадарожнікавыя ракеты.

Уайтынг выступіў з заклікам да ўрада Вялікабрытаніі ды іншых краін НАТА значна павялічыць выдаткі на касмічную абарону. На яго думку, будучыя войны могуць пачынацца менавіта ў космасе, бо сучасныя арміі крытычна залежаць ад спадарожнікавых сістэм. Нягледзячы на змрочныя папярэджанні, генерал верыць, што вайны ў космасе можна пазбегнуць праз палітыку стрымлівання.

Каментары11

  • Барадзед
    16.04.2026
    Космос тяготит рашу, требует больших денег, которые нужны им для войны.
  • Дарт Вейдер
    16.04.2026
    мало пёрлу у них в харборе
  • Bhagawan
    16.04.2026
    Syndrom Kesslera - realnaja technalagičnaja katastrofa, jaka ja moža zakryć dostup da arbity ziamli na stahoddzi, kali nie na zaŭsiody.

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы7

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ9

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць