Грамадства22

З'явіліся версіі, чаму маглі затрымаць каталіцкага святара з-пад Вілейкі

На фоне адсутнасці якой-небудзь афіцыйнай інфармацыі ў коле каталіцкіх вернікаў Беларусі з'явілася версія адносна таго, што стала верагоднай падставай для арышту святара Анатоля Парахневіча ў Вілейскім раёне, піша Katolik.life.

Анатоль Парахневіч

Супаставіўшы некаторыя факты, пра якія даведаліся вернікі, яны зрабілі выснову, што ксяндза Анатоля Парахневіча маглі абвінаваціць у дапамозе ў справе захавання памяці грамадзян Польшчы, якія загінулі ў ранейшыя гады на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пра што канкрэтна ідзе гаворка — вернікі пакуль казаць не могуць, каб гэтыя звесткі, магчыма, не былі выкарыстаныя супраць святара і яго добрых спраў.

Таксама вернікам вядома, што ксёндз Анатоль Парахневіч адкрыта выступаў супраць нападу Расіі на Украіну, асуджаў вайну, заклікаў да міру і пакаяння. На адной са старонак захаваліся яго словы з гэтай нагоды, прымеркаваныя да пачатку Вялікага посту ў 2022 годзе, Попельнай серады, якая прыпадала на першыя дні вайны:

«Пасыпаем попелам галовы, просячы ў Бога прабачэння… Бог міласэрны, Ён прабачыць… А ці прабачыць нам наша ўласнае сумленне?»

Ксёндз Анатоль Парахневіч — з дзяцінства сірата. Ён нарадзіўся ў вёсцы ў Жлобінскім раёне, выхоўваўся ў дзіцячым доме. Паколькі ў яго няма родных і блізкіх, то даведацца пра яго сітуацыю вельмі складана. 

Каментары2

  • Ёсік
    19.04.2026
    Каб вы ўсе хутчэй сканалі, вырадкі лукашыскія, не можаце спыніцца, крыві вам людской мала.
  • Алесь
    20.04.2026
    я помню ксяндза Анатоля калі ён быў у парафіі Залатая Горка. Шчыра кажучы, яго узровень - гэта узровень біскупа, кардынала. Гэта вельмі моцны інтэлектуал і талент. Гэта не проста ксёндз з вясковай парафіі

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць