Здарэнні11

У Пінску 13‑гадовы падлетак загінуў, трапіўшы пад машыну на самакаце

Каля 19:20 39‑гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes на пінскай вуліцы 60‑годдзя Кастрычніка наехаў на 13‑гадовага хлопца, які ехаў на электрасамакаце і не злазіў з яго, перасякаючы праезную частку па пешаходным пераходзе.

Скрыншот з відэа

Ад атрыманых траўмаў падлетак памёр. Абставіны здарэння цяпер высвятляюць супрацоўнікі ДАІ і следчыя.

У ДАІ нагадалі, што дзеці да 14 гадоў не маюць права кіраваць сродкамі персанальнай мабільнасці на дарогах без суправаджэння дарослых (за выключэннем жылых зон). Бацькам раяць не пакідаць дзяцей без нагляду на дарогах агульнага карыстання.

Каментары1

  • Ёсік
    24.04.2026
    І вось што рабіць? Ідыёлагі і прапагандысты, займіцеся карыснай справай - размаўляйце зь дзеткамі аб бясьпецы, а не расказвайце ім аб Хатыні ды нейкім міфічным генацыдзе. Даішнікі, таксама падключайцеся да гэтых размоў, людзі зноў супакоіліся, не гледзячы па баках, выскокваюць на хуткасьці праз пешаходны пераход на роварах, і гэта падлеткі, маладзёны, дарослыя. Самі лезуць пад колы аўто. Бачыў, даішнікі стаяць, ловяць на праверку дакументаў, а па ходніках падлеткі на адным самакаце ўдваіх едуць, нават, не хаваюцца.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць