Грамадства

Аднавіў працу сайт газеты дыяспары ў ЗША «Беларус»

Ранейшы сайт не абнаўляўся з восені 2024 года.

Аднавіў працу сайт газета беларускай дыяспары ў Амерыцы «Беларус». Ён даступны па адрасе belarus-news.us.

Адказны рэдактар сайта — дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, дырэктарка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў Мінску (1983—1992), экс-старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ганна Сурмач.

«Інфармацыя, якая захоўвалася ў рэдакцыйным партфелі за той час, калі не працаваў сайт, не будзе страчанаю, усё будзе ўключана ў наступны другі нумар «Гадавіка» газеты, які будзе ахопліваць падзеі ад жніўня 2023 года да пачатку кастрычніка 2025 года. На гэтым новым сайце газеты вы можаце знайсці інфармацыі пра беларускае жыццё ў ЗША і Канадзе ад кастрычніка 2025 года», — абяцаюць аўтары.

Газета «Беларус» была заснаваная ў 1950 годзе ў Нью-Ёрку паваеннай дыяспарай, прадстаўнікамі Беларуска-амерыканскага задзіночання. Першы нумар выйшаў 20 верасня 1950 года і быў агульным не толькі для беларусаў ЗША, але і Канады, а пасля спынення выхаду ў Мюнхене ў 1968 годзе газеты «Бацькаўшчына», агульным для беларусаў у Еўропе і Аўстраліі.

Яе рэдактарамі былі Леанід Галяк, Лявон Савёнак, Міхась Міцкевіч, Наталля Арсеннева, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік, Марат Клакоцкі. Ганна Сурмач была рэдактаркай папяровага выдання з 2010 года.

З пачатку 2000‑х быў сайт «Беларуса», а з 2002 года стараннямі Марата Клакоцкага выдаецца літаратурны альманах «Беларус».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне20

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных26

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»11

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй10

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне20

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць