Здарэнні1212

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА

На адной з АЗС «Беларуснафты» ў Гомелі здарыўся небяспечны інцыдэнт. У дзяўчыны-кіроўцы падчас руху задымілася машына і замест таго, каб даваць праблеме рады недзе на ўзбочыне, яна прыехала проста на запраўку, паставіўшы аўтамабіль каля бензакалонкі.

Скрыншот з відэа

Пры гэтым дзяўчына не перастала рабіць памылкі і далей. Калі яна пад’ехала да калонкі, то замест таго, каб адразу вырашаць праблему, пачала здымаць відэа.

Тым часам супрацоўнікі запраўкі самі прыбеглі з вогнетушыцелямі, а затым прыбылі і ратавальнікі МНС. Машына ж тым часам паспела загарэцца. На шчасце, яе патушылі, і большых праблем удалося пазбегнуць.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што так рабіць, як рабіла дзяўчына, катэгарычна нельга, бо АЗС — гэта аб’екты павышанай пажарнай небяспекі. Пры з’яўленні дыму або агню транспарт трэба неадкладна спыніць у бяспечным месцы і выклікаць ратавальнікаў.

Таксама кіроўцам раяць рэгулярна сачыць за тэхнічным станам аўтамабіля, каб прадухіляць падобныя сітуацыі.

Каментары12

  • Жвір
    05.05.2026
    Правільна зрабіла, малайчына, скеміла (прыклад іншым), дзе найхутчэй ліквідуюць узгараньне, бо пажарнікаў чакаць даўжэй давядзецца. А так... :)) На АЗС дастаткова адпаведнага абсталяваньня й падрыхтаваны персанал у наяўнасьці.
  • не толькі дроны залятаюць у Гомель
    05.05.2026
    "замест таго, каб адразу вырашаць праблему, пачала здымаць відэа"

    можа сама і падпаліла? і спецыяльна заехала на АЗС? тым больш у Гомелі
  • камікадзэ
    05.05.2026
    Жвір , на запраўках нават паліць забаронена. а чаму?

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць