На дарогах Беларусі сёлета выпрабуюць канадскі скотапрагон ад дзікіх жывёл
У Гродзенскай вобласці на трасе М-6 бліжэй да восені плануюць выпрабаваць канадскі скотапрагон — спецыяльную канструкцыю, якая не дае буйным дзікім жывёлам выходзіць на дарогу. Такія ўчасткі хочуць зрабіць у трох месцах.

Галоўная асаблівасць скотапрагону ў тым, што ён не перашкаджае руху транспарту, веласіпедыстаў і пешаходаў, але затрымлівае жывёл. З-за асаблівай канструкцыі — часта ў выглядзе металічнай рашоткі — буйныя звяры не могуць наступаць на такую паверхню і таму не ідуць далей.
Машына можа спакойна праехаць зверху, чалавек — перайсці, а вось буйная жывёла, напрыклад лось або казуля, ісці па такім месцы не хоча, бо паверхня для яе нязручная.
Гэтую меру хочуць выкарыстаць там, дзе агараджальная сетка перарываецца — напрыклад, каля з’ездаў на лясныя дарогі або ў населеныя пункты. Менавіта ў такіх месцах жывёлы могуць выходзіць на трасу.
У Беларусі таксама ўжо амаль два гады ідзе эксперымент з «разумным» пераходам для дзікіх жывёл на М-10 у Гомельскай вобласці. Там датчыкі фіксуюць з’яўленне звера побач з дарогай і падаюць сігнал на дарожныя знакі, каб папярэдзіць кіроўцаў.
Паводле афіцыйных звестак, у 2025 годзе ў Беларусі зафіксавалі амаль 5 тысяч ДТЗ з дзікімі жывёламі. У 2026‑м колькасць такіх здарэнняў расце. Часцей за ўсё ў аварыях гінуць казулі — каля 70% усіх выпадкаў, у 20% — ласі.
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары
Ці можна яшчэ пагугліць "Cattle grid", калі цікава як выглядае.
Капытамі па такому не паходзіш, бо правальваешся. Для быдла ў асноўным, каб не разбягалася.
Ляснiкi, мясцовыя жыхары, цi iншыя браканьеры, тое "мяса" дастаюць i робяць барбекю з ласяцiны. Пад ласяцiну пьюць мясцовый вiскi (самагонку) i пяюць вясёлыя жартоуныя песьнi-прыпеукi.