Сірыя і Расія ператвораць расійскія ваенныя базы ў сумесныя навучальныя цэнтры
Сірыя і Расія дамовіліся, што расійскія ваенныя базы ў Сірыі пераробяць у супольныя навучальныя цэнтры. Расійскія цывільныя аб'екты там пяройдуць пад кіраванне сірыйскай дзяржавы, піша агенцтва SANA.

Падмацаванне сірыйскіх сіл бяспекі на ўскраіне Латакіі, Сірыя, 7 сакавіка 2025 г. Фота: AP Photo / Omar Albam
Сірыя возьме пад сваё кіраванне ў тым ліку аэрапорт Хмеймім і чацвёрты камерцыйны прычал у порце Тартус.
Расійскія ваенныя базы будуць рэарганізаваны ў супольныя цэнтры падрыхтоўкі і кваліфікацыі.
Пераходны перыяд складзе тры месяцы, пасля чаго новыя правілы ўступяць у сілу.
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары