Свет99

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай

«Калі гэта дасягненні, страшна ўявіць, што нам не паказваюць».

На Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ) вырашылі пахваліцца дасягненнямі мясцовай робататэхнікі.

«Робаты на Пецярбургскім эканамічным міжнародным форуме гуляюць у футбол, танчаць і спрабуюць адказваць на пытанні гасцей», — піша РБК і паказвае відэа, якое, у саміх журналістаў, відавочна, выклікае пытанне. 

Напрыклад разгаварыць робата ў выглядзе дзяўчыны карэспандэнту не ўдалося: «Як цябе завуць? Скажы што-небудзь». Карэспандэнту РБК не ўдалося даведацца імя чалавекападобнага робата на стэндзе «Душа Расіі» на ПМЭФ», — паведамляе выданне. 

Ад абурэння і кпінаў не ўтрымаліся нават пракрамлёўскія блогеры.

Напрыклад, вядомы Z-блогер Ілля Туманаў (Fighterbomber) рэзка пракаментаваў убачанае, заявіўшы, што калі СМІ падаюць гэта як нейкі поспех, то страшна нават уявіць, які сорам адбываецца за кулісамі. «Калі гэта дасягненні, якія нам паказваюць нашы СМІ з ПМЭФ—2026, страшна ўявіць, што нам не паказваюць», — напісаў ён. 

Каментары9

  • Indrid Cold
    03.06.2026
    Аналоговнет
  • Ганка
    03.06.2026
    На трэцім відэа не расейскія робаты. Гэта кітайскія робаты, якія ў Польшчы ўжо можна купіць у звычайнай краме электронікі. Нават у інстаграме ёсьць акаўн такога робата - Edward Warchocki, ён ходзіць па Варшаве і размаўляе зь людзьмі.
  • цыкада
    03.06.2026
    Спадар, говно, палки да руки из ж... Ну и гойда

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць