Здарэнні22

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі

У Onliner.by звярнулася Ганна — яна з'яўляецца кліентам сэрвісу каршэрынгу Anytime. Дзяўчына расказвае: трапіла на арэнднай машыне ў невялікае ДТЗ, з уладальнікам чужога аўто вырашыла пытанне на месцы. А вось работнікі каршэрынгу вусна выставілі папярэдні рахунак за пашкоджанні аўто — 3000 рублёў. Але ж зусім нядаўна сэрвіс анансаваў: кліенты больш не будуць нічога плаціць за пашкоджанні машын. Дык што ж здарылася насамрэч?

— Я сумленная кіроўца з вялікім стажам, — напісала Ганна. — 26 мая хацела скарыстацца каршэрынгам Anytime, але пры руху заднім ходам уехала ў машыну, якая запаркавалася там падчас маёй пасадкі ў аўто. З хлопцам пытанне вырашылі на месцы, ён з'ехаў. Я закончыла паездку і пайшла ў метро. Праз хвілін 30 напісала ў тэхпадтрымку, паведамляючы, што пашкодзіла аўто. У выніку была выклікана ДАІ. Каршэрынг яшчэ выставіў штраф за тое, што я спрабавала з'ехаць.

Натуральна, сітуацыя непрыемная. Журналісты ўдакладнілі ў Ганны, ці паспелі ёй выставіць рахунак за пашкоджанні.

Яна адказала, што ёй папярэдне агучылі суму — 3000 рублёў.

Рахунак немаленькі, асабліва з улікам таго, што кампанія адмяніла штрафы за ДТЗ і кампенсацыю шкоды пры пашкоджанні аўтамабіляў, пра што расказвала і ў СМІ, і ў сваіх сацыяльных сетках… То ў чым праблема? Перш чым слухаць прадстаўнікоў сервісу, чытаем перапіску кліента з тэхпадтрымкай Anytime, якую прадставіла Ганна.

Згодна з перапіскай, першапачаткова Ганна напісала, што праблема не ў ДТЗ (прынамсі, так можа здацца з скрыншотаў), а ў тым, што яна «заўважыла пашкоджанні пасля здачы аўто».

Прадстаўнікі службы падтрымкі Anytime у перапісцы пытаюцца ў дзяўчыны: «Чаму не паведамілі пра тое, што здарылася, а вырашылі схаваць?»

Тая настойвае: спецыляьна схаваць аварыю дакладна не хацела. І паведаміла ў падтрымку пра тое, што здарылася, да таго, як прадстаўнікі каршэрынгу выклікалі ДАІ, якая і вярнула Ганну на месца аварыі.

І тут трэба ўспомніць правілы, пры якіх «падстрахоўка» ад сервісу дзейнічае (на жаль, многія не чытаюць анлайн-дамова): галоўная ўмова, пры якой вам не выставяць рахунак за пашкоджанне, — калі да завяршэння арэнды вы паведамілі пра ДТЗ у службу падтрымкі і выконвалі ўсе інструкцыі спецыялістаў.

Пры гэтым у кампаніі папярэджвалі, што «падстрахоўка» з поўным пагашэннем шкоды не будзе працаваць у выпадках грубых парушэнняў правіл дарожнага руху або умоў дагавора сервісу. Напрыклад:

  • кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення;
  • перадача кіравання іншай асобе;
  • пакіданне месца ДТЗ;
  • выкарыстанне аўтамабіля з парушэннем правіл сервісу.

— Сутнасць у тым, што я не хавалася і была гатовы першапачаткова заплаціць шкоду за бампер. А яны мне кажуць, што я з'ехала. Як толькі мне патэлефанавалі з ДАІ, я адразу вярнулася на месца аварыі, і хлопец, з якім мы ўсё вырашылі на месцы, вярнуўся таксама і напісаў, што прэтэнзій у яго няма. Але ДАІ склала два пратаколы, і мне пагражае пазбаўленне да двух гадоў. У ДАІ я паказвала перапіску з Anytime, — дадае Ганна.

Каментар Anytime

За каментарыем журналісты звярнуліся ў кампанію Anytime. Там расказалі сваю версію таго, што здарылася.

— Мы ў Anytime з сакавіка змянілі падыход да ДТЗ: сёння кліентам не трэба аплачваць пашкоджанні аўтамабіля, калі яны трапляюць у аварыю. Мы свядома пайшлі на гэта, каб зрабіць сэрвіс прасцей і спакайней для карыстальнікаў. Але ёсць адна базавая і вельмі важная ўмова: пра ДТЗ трэба адразу паведаміць у падтрымку і зафіксаваць яго належным чынам.

У гэтай сітуацыі праблема якраз не ў самім ДТЗ, а ў тым, як кліентка павяла сябе пасля яго.

Паводле нашай інфармацыі, пасля сутыкнення яна не звязалася са службай падтрымкі, завяршыла арэнду і сышла з месца здарэння. Прычым пашкоджанне было дастаткова заўважным, каб дакладна яго адчуць. Больш за тое, фота пры завяршэнні арэнды былі зроблены так, каб пашкоджаная частка аўтамабіля не трапіла ў кадр.

Яшчэ адзін важны нюанс: на месцы ДТЗ дзяўчына вырашыла не застацца і схаваць яго. Яе вярнуў відавочец здарэння, які таксама пазней звязаўся з намі і паведаміў пра сітуацыю. Менавіта пасля звароту відавочца супрацоўнікі Anytime ініцыявалі выклік ДАІ. То-бок сэрвіс даведаўся пра ДТЗ не ад кліента.

Працэс кліентка самастойна звязалася з другім удзельнікам ДТЗ і, па яе словах, урэгулявала пытанне з уладальнікам другога аўтамабіля. Аднак ні еўрапратакол, ні афармленне ДТЗ супрацоўнікамі ДАІ на той момант не былі праведзеныя. Пры гэтым у падтрымку Anytime кліентка ўсё яшчэ не звярталася.

Калі пазней яна ўсё ж патэлефанавала ў падтрымку (пасля таго, як мы самі выклікалі ДАІ), размова была пададзена так, быццам яна проста выявіла пашкоджанне аўтамабіля. Пра тое, што ДТЗ адбылося па яе віне, сказана не было.

29 мая аўтамабіль прайшоў афіцыйны агляд, і цяпер сэрвіс чакае выніковую ацэнку шкоды ад эксперта. На дадзены момант кліентцы не былі выстаўленыя ніякія афіцыйныя сумы. Агучаныя раней 3000 рублёў — гэта прадугледжаны дагаворам штраф за пакіданне месца ДТЗ і парушэнне правіл выкарыстання сэрвісу, а не штраф за сам факт аварыі. Пакуль што ён не выстаўлены таксама. Прымаць рашэнне пра канчатковую суму сэрвіс будзе пасля ацэнкі эксперта з улікам усіх мінулых і будучых дзеянняў кліенткі.

І самае незразумелае ў гэтай сітуацыі для нас як для сэрвісу: калі б кліентка проста паведаміла пра здарэнне, як гэта прадугледжана правіламі сэрвісу і ПДР, ніякіх пытанняў з кампенсацыяй шкоды з боку Anytime не ўзнікла б. Мы сапраўды пакрываем такія выпадкі — ужо больш за 220 кліентаў былі цалкам вызвалены ад выплат пры ДТЗ з сакавіка. Але калі кліент спрабуе схаваць факт ДТЗ і не выконвае правілаў, падстрахоўка перастае дзейнічаць.

Прадстаўнікі Anytime таксама высылалі нам здымкі машыны: «Гэта фота, якія зрабіла кліентка пасля арэнды і ДТЗ (маюцца на ўвазе фота, зробленыя пры завяршэнні паездкі ў дадатку), — тут свядома так выбраны ракурсы, каб пашкоджанне не трапіла ў кадр».

«А вось самае пашкоджанне», — прадстаўнікі Anytime даслалі яшчэ адно фота ніжэй. Адзначым, што, судзячы па перапісцы кліенткі са службай падтрымкі, менавіта яна зрабіла гэты здымак, калі паведамляла пра пашкоджанні.

Каментары2

  • Андрей
    05.06.2026
    1. Нарушение ПДД
    2. А где не полученный пасспорт?
    Уверен, пыталась сбежать
  • Ёсік
    05.06.2026
    У мяне вялікі стаж кіраваньня, але не заўважыла ззаду аўто, і ўехала ў яго.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць