Аўто22

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар

«Не маюць нічога агульнага з паўнавартаснымі BMW».

Фота: Autonews

На калінінградскім заводзе «Аўтатор» пачалі выпуск красовераў BMW X6 40d. У падобнай версіі аўтамабілі расійскай зборкі не прадаваліся нават да 2022 года, калі BMW афіцыйна мела вытворчасць у Калінінградзе. Але дылеры не хочуць іх браць, піша Autonews.

У Расіі збіраюць усю лінейку буйных красовераў BMW — X5, X6 і X7. Асаблівасцю новых BMW X6 сталі версіі 40d з сістэмай ачысткі выхлапу AdBlue. Але гэта ўсё яшчэ старыя кузавы і не кітайскія версіі.

Дылеры гэтыя машыны браць не хочуць.

У дылерскім цэнтры «АвтоАвангард» кажуць, што такіх аўтамабіляў у іх няма. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі, гаворка можа ісці пра кузавы і машынакамплекты, якія заставаліся на прадпрыемстве з 2021—2022 гадоў і пасля былі даўкамплектаваныя.

Ён таксама адзначыў, што падобныя аўтамабілі выклікаюць пытанні з пункту гледжання ідэнтыфікацыі і далейшага абслугоўвання. На яго думку, гэтыя красоверы не будуць распазнавацца фірменнымі сэрвісамі BMW.

«Па VIN-нумары немагчыма атрымаць інфармацыю пра камплектацыю і гісторыю аўтамабіля. Не зусім зразумела, якія менавіта вузлы і агрэгаты там усталяваныя», — дадаў прадстаўнік кампаніі.

У дылерскім цэнтры «Аўтапорт» сказалі, што

«нават сабраныя з засталых машынакамплектаў аўтамабілі не маюць нічога агульнага з паўнавартаснымі BMW, а сама марка не мае дачынення да іх вытворчасці».

«Прадстаўніцтва BMW не прызнае такія аўтамабілі. Па сутнасці, гэта канструктар, сабраны з рэшткаў камплектаў», — заявіў супрацоўнік фірмы.

Ён таксама папярэдзіў, што ўладальнікі такіх машын рызыкуюць сутыкнуцца з цяжкасцямі пры тэхнічным абслугоўванні.

Каментары2

  • Хех)
    07.06.2026
    Што фальшывыя "бнв"!...
    Там вся краіна фальшыу́ка, створаная Карамзіным (татарынам) па заказе ампіратара Александра 1.

    Цытата: "Император Александр I по происхождению принадлежал к династии Романовых (ветвь Гольштейн-Готторп-Романовы). В его жилах почти не осталось русской крови из-за обилия немецких предков (он был сыном Павла I и Марии Федоровны), однако по своей государственной, культурной и национальной идентичности он был Срусским Сцарем.

    Википедия
  • a.hto.tam.idze
    07.06.2026
    Гэта БМВ, якія расіяне заслужылі!

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі4

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры27

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання20

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі4

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць