Грамадства

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Напаўняльнік для каціных туалетаў, лушпайкі з гародніны і не толькі. Работнікі Гарадской аварыйнай службы распавялі «Мінск-Навінам», якія сюрпрызы знаходзяць у трубах.

Фота: vecteezy.com

— Мы працуем дзень і ноч, — расказвае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Кіслюк. — Але асноўная маса заявак у будні паступае дзесьці а 18:00. Гэта час закрыцця мясцовых ЖЭУ і прыходу з працы жыльцоў.

Усяго ў Гарадской аварыйнай службе працуюць каля 220 чалавек, прыкладна 140 з іх займаюцца непасрэдна аварыйна-аднаўленчымі работамі.

— Асноўныя праблемы, якія вырашаюць нашы брыгады, — працёкі інжынерных камунікацый, размешчаных у кватэрах і падвальных памяшканнях, непаладкі, звязаныя з гарачым і халодным водазабеспячэннем і сістэмамі ацяплення, — удакладняе начальнік аварыйна-аднаўленчай службы Аляксандр Лабор. — Выклікаць аварыйную брыгаду трэба па нумары 115. Аднак у святочныя дні і вялікія выхадныя заяўкі прымае і наша дыспетчарская служба.

Што становіцца крыніцай аварыйнай сітуацыі, якая патрабуе экстраннага выкліку спецыялістаў? Прадстаўнікі аварыйнай службы ў адзін голас кажуць, што іх мноства. І ў большасці сваёй прычынамі становяцца лянота жыльцоў, іх нядбайнасць ці няправільная эксплуатацыя сістэмы.

— Зусім нядаўна выйшаў у топ і стаў лідарам па стварэнні праблем напаўняльнік для каціных латкоў. Літаральна пару тыдняў таму ў адным з дамоў з-за яго прыйшлося адключыць адразу чатыры стаякі. Пры гэтым прыбраць такое цяжка, калі забілася. Трапляючы ў вадкасць, напаўняльнік утварае гель: пры прачыстцы металічны трос праходзіць праз яго. Другое месца займаюць усялякія лушпайкі з агародніны, асабліва ў сезон нарыхтовак! Часам ляцяць ва ўнітаз і цэлыя рулоны туалетнай паперы, — кажа Кіслюк.

— Нашым работнікам даводзілася даставаць з каналізацыйных труб і ручнікі, і лазневыя халаты, не кажучы ўжо пра анучы для падлогі. Часам хочацца спытаць у жыхароў: як вам халаты ўдаецца туды запіхнуць? — гаворыць Лабор.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам34

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам34

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць