Свет2727

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі

18‑гадовы студэнт Генры Новак паміраў на вуліцы ў Саўтгемптане, паўтараючы паліцыянтам, што яго ўдарылі нажом і што ён не можа дыхаць. Аднак супрацоўнікі праваахоўных органаў паверылі не яму, а злачынцу, які толькі што нанёс смяротныя раненні, і надзелі кайданкі на ахвяру. Ахвярай быў белы чалавек, а забойцам — сікх.

Генры Новак. Фота, распаўсюджанае паліцыяй Гэмпшыра / ВВС

Увечары 3 снежня 2025 года 18‑гадовы Генры Новак, студэнт першага курса Саўтгемптанскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і фінансы», вяртаўся ў студэнцкі інтэрнат пасля сустрэчы з сябрамі ў горадзе. Новак нарадзіўся ў Вестмінстэры, вырас у графстве Эсэкс, але ў яго польскія карані і два грамадзянствы — як Вялікабрытаніі, так і Польшчы.

Каля 23.30 на адной з вуліц непадалёк ад інтэрната паміж ім і 23‑гадовым Вікрамам Сінгхам Дыгвам адбыўся канфлікт. Апошнія хвіліны жыцця Новака часткова захаваліся на відэа ў Snapchat, якое ён сам запісваў на тэлефон. На відэа відаць, як Дыгва адыходзіць ад Новака, які кпіць з яго, называючы «дрэнным хлопцам». Дыгва адказвае: «Я і ёсць дрэнны хлопец».

Суд прыйшоў да высновы, што Дыгва спрабаваў забраць у Новака тэлефон, каб спыніць здымку. Менавіта гэта прывяло да фізічнай сутычкі.

Непасрэдных сведак самога нападу не было.

Падчас канфлікту Дыгва дастаў 21‑сантыметровы кінжал і нанёс Новаку пяць удараў. Адзін з іх прыйшоўся ў грудзі і стаў смяротным. Таксама былі нанесеныя раненні ў ногі і ў твар.

Пасля нападу Новак спрабаваў уцячы. Паводле матэрыялаў справы, ён узлез на смеццевы кантэйнер, пасля чаго пералез праз агароджу. След крыві паказваў, што смяротнае раненне ён атрымаў яшчэ да гэтага, крывацёк быў унутраным. Суседзі чулі, як юнак крычаў, што яго ўдарылі нажом і што ён памірае.

Пасля таго, як Дыгва нанёс пацярпеламу нажавое раненне, ён не аказаў яму дапамогі, а зняў відэа, як Новак уцякае, а потым ляжыць на зямлі. Потым злачынца патэлефанаваў сваім бацькам, якія прыбылі на месца здарэння яшчэ да паліцыі. Маці Кіран Каур забрала кінжал, якім быў нанесены смяротны ўдар, і схавала яго дома. Пазней суд прызнаў яе вінаватай у садзейнічанні злачынцу.

Вікрам Дыгва. Фота, распаўсюджанае паліцыяй Гэмпшыра / ВВС

Дзеянні паліцыі выклікалі абурэнне людзей

Асаблівае абурэнне грамадскасці выклікалі дзеянні паліцыі пасля прыбыцця на месца здарэння. Калі супрацоўнікі паліцыі прыехалі на выклік, яны пачалі размаўляць з Дыгвам, які сцвярджаў, што менавіта Новак пачаў першы, што ён п'яны, ужываў расісцкія абразы і нават сарваў з яго цюрбан. На зямлі ў гэты час ляжаў смяротна паранены Генры Новак.

На запісах з нагрудных камер чуваць, як Новак некалькі разоў кажа паліцыянтам, што яго ўдарылі нажом і што ён не можа дыхаць. У адказ адзін з афіцэраў пытаецца, куды менавіта быў удар, а затым кажа: «Не думаю, што цябе ўдарылі нажом, сябра». Пасля гэтага супрацоўнікі завялі яму рукі за спіну і надзелі кайданкі. Падчас гэтага хлопец яшчэ тры разы кажа, што не можа дыхаць.

Паліцэйскія коратка аглядаюць хлопца, зачытваюць яго правы і паведамляюць, што ён арыштаваны за напад. Неўзабаве пасля гэтага Новак страціў прытомнасць. Толькі калі паліцыянты зразумелі, што ён не рэагуе, знялі кайданкі і выклікалі хуткую дапамогу. А 00:37 Генры Новака афіцыйна прызналі памерлым.

Праз некалькі дзён пасля трагедыі паліцыя падрыхтавала заяву для прэсы, у якой Новак апісваўся як агрэсар. Пасля абурэння яго родных фармулёўкі былі змененыя яшчэ да публікацыі.

Судовы працэс па справе забойства Генры Новака

Судовы працэс пачаўся ў маі 2026 года ў Каралеўскім судзе Саўтгемптана. Пракуроры падалі прысяжным відэазапісы, медыцынскія заключэнні і іншыя доказы. Сярод іх была і таемна запісаная размова Дыгвы з братам пасля затрымання. Падчас гэтай размовы брат раіў Дыгву настойваць на версіі самаабароны. Сам абвінавачаны пры гэтым выказваў занепакоенасць тым, што на вуліцы маглі быць камеры назірання.

У судзе Дыгва настойваў, што ўжыў нож пасля расісцкіх абразаў і пагроз з боку Новака. Аднак суддзя прыйшоў да высновы, што гэтыя сцвярджэнні не пацвярджаюцца ніякімі доказамі. 

Асобная ўвага падчас працэсу была нададзена зброі, якой карыстаўся нападнік. Паводле брытанскага заканадаўства, практыкуючым сікхам дазволена насіць пры сабе кірпан — невялікі рытуальны нож, які з'яўляецца адным з пяці сімвалаў веры. Дыгва быў членам ордэна ніхангаў — групы сікхаў, прадстаўнікі якой традыцыйна носяць такую зброю.

Нож, які належаў Вікруму Дыгве і быў выкарыстаны падчас нанясення нажавога ранення. Фота: Каралеўская пракурорская служба Англіі і Уэльса / BBC

Аднак суд устанавіў, што падчас нападу Дыгва выкарыстаў не кірпан, які звычайна носяць пад адзеннем, а значна большы кінжал, які быў у ножнах паверх адзення. Менавіта гэтай зброяй былі нанесены смяротныя раненні Генры Новаку. Акрамя таго, падчас ператрусу ў доме Дыгвы паліцыя выявіла больш за два дзясяткі адзінак халоднай зброі, што дадаткова падмацавала сцвярджэнні аб яго захапленні зброяй.

28 мая 2026 года прысяжныя прызналі Дыгву вінаватым у забойстве. Яго маці Кіран Каур была прызнана вінаватай у дапамозе злачынцу праз утойванне зброі. 1 чэрвеня суд прыгаварыў Дыгву да пажыццёвага зняволення з мінімальным тэрмінам адбыцця пакарання 21 год. Прыгавор маці маюць вынесці 17 чэрвеня.

Пасля абвяшчэння прысуду бацька загінулага Марк Новак заявіў, што лічыць адказным за смерць сына толькі забойцу. У той жа час ён рэзка раскрытыкаваў паводзіны паліцыі, назваўшы абыходжанне з Генры «нялюдскім і прыніжальным».

Пры гэтым сям'я заклікала не выкарыстоўваць смерці юнака для распальвання міжнацыянальнай варожасці. Бацька падкрэсліў, што справа не пра расізм, а пра забойства.

Тым не менш трагедыя хутка стала прадметам палітычных спрэчак. Шэраг палітыкаў з партыі Reform UK і Кансерватыўнай партыі заявілі, што справа дэманструе існаванне ў Брытаніі сістэмы «двухузроўневага правасуддзя», калі людзі атрымліваюць рознае стаўленне ў залежнасці ад сваёй этнічнай прыналежнасці. Урад лейбарыстаў гэтыя абвінавачанні адхіліў. Свае пяць капеек уставілі таксама прадстаўнікі адміністрацыі ЗША, у тым ліку віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс.

Генры Новак. Фота, распаўсюджанае паліцыяй Гемпшыра / ВВС

Пасля забойства ў Саўтгемптане прайшлі акцыі пратэсту, падчас якіх пацярпелі некалькі супрацоўнікаў паліцыі. Частка ўдзельнікаў пазней была прыцягнута да адказнасці. Адначасова пачаліся некалькі афіцыйных праверак дзеянняў праваахоўнікаў. Незалежнае ўпраўленне кантролю за дзейнасцю паліцыі вывучае, ці былі дапушчаныя памылкі падчас затрымання Новака.

Асобнае расследаванне павінна таксама высветліць, ці паўплывалі дзеянні або бяздзеянне паліцыі на развіццё падзей пасля нападу. Паліцыя графства Гемпшыр паведаміла, што трое афіцэраў, якія бралі ўдзел у затрыманні Генры, працягваюць службу, а адзін падаў у адстаўку.

Хоць судовыя эксперты прыйшлі да высновы, што атрыманая Генры Новакам рана была смяротнай і яго жыццё наўрад ці маглі ўратаваць нават пры імгненнай медыцынскай дапамозе, гісторыя ягонай смерці стала сімвалам іншага пытання — ці здольныя праваахоўныя органы своечасова распазнаць ахвяру і не памыліцца ў першыя хвіліны пасля трагедыі. 

Каментары27

  • Журналісцкая этыка
    08.06.2026
    Свае пяць капеек уставілі таксама прадстаўнікі адміністрацыі ЗША/
    Гэта што за такая стылічтыка "Свае пяць капеек уставілі"?
    Не падабаецца ЗША? Так і пішыце: рэд. супраць ЗША.
  • 1
    08.06.2026
    Што, левачкi, тут маўчым, заціснуўшы вушы і падціснуўшы хвост? Неталерантна казаць?
  • чытач
    08.06.2026
    Нічога сабе, усё ж такі напісалі. Лепш позна чым ніколі.

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць