Вайна11

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную

Яна цягнецца чатыры гады і тры з паловай месяцы.

Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную, яна пачалася 24 лютага 2022 года і цягнецца ўжо 1567 дзён.

Першая сусветная пачалася 28 ліпеня 1914 года (Расійская Імперыя ўступіла ў вайну 1 жніўня) і працягвалася да 11 лістапада 1918 года і закончылася Камп'енскім перамір'ем.

Што праўда, маштаб той вайны, якая атрымала назву Вялікай, у Расійскай імперыі да 1917 года Вялікай Айчыннай, у СССР і Максіма Гарэцкага — Імперыялістычнай.

Яна закранула не толькі тэрыторыю ў Еўропе, але і некаторыя тэрыторыі ў Афрыцы і Азіі, а ўдзел бралі 38 краін, у тым ліку ЗША, Брытанія, Канада, Аўстралія, на тэрыторыі якіх баявыя дзеянні не вяліся). Загінулі тады і зніклі без вестак каля 18 з паловай мільёнаў чалавек.

Учора галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што ў УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі.

Другая сусветная вайна цягнулася роўна шэсць гадоў і два дні.

Каментары1

  • Не ваенны не эксперт
    09.06.2026
    Чым да нейкіх глабальных геапалітычных падзей, гэтая вайна бліжэй да бясконцай вайны ў Эфіопіі, Судане ці ірана-іракскай вайны 80-х. Яна можа трываць хоць пакаленне.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць