Грамадства1717

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе

У Новай Баравой пад Мінскам некаторыя бацькі будучых першакласнікаў пачалі займаць чаргу каля школы яшчэ за суткі да афіцыйнага пачатку прыёму заяў, прызначанага на 12 чэрвеня, паведамляе дзяржаўная газета «Прысталічча». Гаворка ідзе пра новую школу №2, адкрытую два гады таму. 

Як сцвярджаецца, у чарзе існуюць уласныя правілы: напрыклад, забаронена пакідаць сваё месца і прапускаць пераклічкі, каб не трапіць у спіс «мёртвых душ».

Падобная сітуацыя ў гэтым жылым раёне ўжо была некалькі гадоў таму, калі чэргі стаялі каля адзінай у той час школы №1.

У аддзеле адукацыі Мінскага раёна заяўляюць, што нібыта сэнсу ў такім ажыятажы няма. Маўляў, з 12 чэрвеня па 15 жніўня школы будуць прымаць заявы ад усіх дзяцей, якія замацаваныя за адпаведнымі ўстановамі па месцы рэгістрацыі. Адносна гэтага загадзя праводзіліся сустрэчы з бацькамі, а неабходная інфармацыя размяшчалася на сайтах школ, у чатах і на інфармацыйных стэндах.

Адзначаецца, што сёлета школа №2 у вёсцы Копішча (тут якраз і размешчаны жылы раён Новая Баравая) гатовая прыняць 275 першакласнікаў, прычым усе яны будуць забяспечаныя месцамі ў групах падоўжанага дня. Школа №1 разлічвае на 153 новых вучняў. Тым не менш, гэтых месцаў на ўсіх усё адно не хапае, таму бацькам прапаноўвалі разгледзець магчымасць навучання дзяцей у бліжэйшых школах Мінска, Бараўлян, Лескаўкі і Ляснога, калі гэта будзе для іх зручна.

Вырашэнне праблемы недахопу месцаў у Новай Баравой плануецца праз павелічэнне колькасці школ. Пасля адкрыцця другой школы на 1125 вучняў зараз будуюць яшчэ адну такую ж установу, якую плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2027 годзе.

Каментары17

  • Мінск Рускі-Мір
    11.06.2026
    а што са ш, да нармальна ўсё братухааа)) Скончацца кірыліныя літары - ёсць лацініца: Z V O
  • а што са ш
    11.06.2026
    дарэчы, а як класы ў іншых краінах пазначаюцца?

    як на Захадзе?

    а ў Кітаі як? бо бачыла відэа кітайскіх аграменных пяціпавярховых дзіцячых садкоў пасярод асфальту.. ні зеляніны, ні дзіцячых пляцовак.. і гэта - яшчэ раз паўтару - дзіцсадок, нават не школа
  • святыя душы
    11.06.2026
    "Як сцвярджаецца, у чарзе існуюць уласныя правілы: напрыклад, забаронена пакідаць сваё месца і прапускаць пераклічкі, каб не трапіць у спіс «мёртвых душ»."

    а як яны абыходзяцца без найпершых патрэб - паесці-паспаць-па*аць?
    яны што там - разбіваюць палаткі і сікаюць і какаюць у памперсы?

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць