Здарэнні1313

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі

30‑гадовы Мікіта Борыс абышоўся сполахам — калі кіне дурное, то не атрымае ніякага пакарання.

Мікіта Борыс. Фота: прэс-служба Тэатра эстрады імя Аркадзя Райкіна

Прыморскі раённы суд Санкт-Пецярбурга 10 сакавіка 2026 года прызнаў 30‑гадовага беларуса, харэографа Мікіту Борыса, вінаватым у незаконным захоўванні наркотыкаў у буйным памеры і прызначыў яму тры гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Борыс нарадзіўся ў 1995 годзе ў Дзяржынску. У 2020‑м з адзнакай скончыў Акадэмію рускага балета імя Ваганавай па спецыялізацыі «мастацтва балетмайстра», а ў 2024‑м стаў лаўрэатам расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі «Музычнае сэрца тэатра» ў намінацыі «найлепшае пластычнае рашэнне» за спектакль «Мядзведзь» у пецярбургскім Тэатры юнага гледача. З 2021 года ён супрацоўнічае з тэатрам эстрады імя Аркадзя Райкіна як рэжысёр па пластыцы і харэограф-пастаноўшчык.

Паводле матэрыялаў справы, харэографа затрымала паліцыя позна ўвечары каля жылога дома — ён сам сказаў супрацоўнікам, што ў заплечніку ў яго мефедрон. Знайшлі два пакецікі: 5,04 г у адным аддзяленні і 0,25 г у другім, разам 5,29 г. Гэта «буйны памер», які прыкладна ў пяць разоў перавышае ніжнюю мяжу.

У СІЗА харэографа не адправілі, адпусцілі дадому чакаць суд.

Сам Борыс расказаў, што ўжывае мефедрон з лета 2025 года і захоўваў яго дома. У дзень затрымання ўзяў наркотык з сабой, сустрэўся са знаёмым, разам зайшлі ў госці, дзе ўжылі рэчыва, а па дарозе ў краму яго і спынілі. На момант затрымання ён быў у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення — суд, аднак, не палічыў гэта абцяжваючай акалічнасцю. У тэлефоне (iPhone 16) слядоў гандлю наркотыкамі не выявілі.

Сярод змякчальных акалічнасцяў суд улічыў прызнанне віны, раскаянне і стан здароўя маці. Кіраўніцтва тэатра характарызуе харэографа станоўча. Пасля затрымання Борыс самастойна стаў на ўлік у нарколага.

Артыкул, па якім яго асудзілі (ч. 2 ст. 228 КК РФ), дапускае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Суд прызначыў ніжнюю мяжу — тры гады — ды яшчэ і ўмоўна, з выпрабавальным тэрмінам два гады.

Калі за два гады Борыс не ўляпаецца ў нейкі іншы крымінал, пакаранне не будзе выконвацца, а судзімасць пагасіцца.

Каментары13

  • Андрусь
    12.06.2026
    А з якога боку ён "беларускі харэограф"? Ягоная харэаграфія ніякага дачынення да Беларусі не мае - нейкі там "русский балет" і ўсякія там Ваганавы з Райкінымі.
  • Скарына Пицерский
    12.06.2026
    Ну и к чему это здесь?
  • бабруйчанін
    12.06.2026
    Мікіта Борыс таленавіты у Райкіна харэограф затрыманы з наркатой ??
    Нейкі тэатр мініацюр

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць