Грамадства11

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма

Ведамства завяло крымінальную справу за паклёп.

«У чэрвені праз розныя інтэрнэт-рэсурсы пачала распаўсюджвацца ілжывая інфармацыя пра затрыманне і змяшчэнне ў СІЗА былога старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава. Указаная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. У дачыненні да Уладзіміра Прывалава крымінальная справа не заводзілася, крымінальны пераслед не ажыццяўляўся», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

СК зазначае, што распачатая крымінальная справа паводле артыкула 188 (паклёп) Крымінальнага кодэкса.

Інфармацыю, што на Уладзіміра Прывалава завялі крымінальную справу, дало ў аўторак 16 чэрвеня аўтарытэтнае і інфармаванае гомельскае выданне «Флагшток».

«Афіцыйна пра затрыманне і крымінальную справу нічога не паведамляецца, але, з інфармацыі крыніцы выдання, экс-старшыню гарвыканкама абвінавачваюць у махінацыях з перапродажам кватэр. Папярэдне, у справе ёсць і іншыя фігуранты-чыноўнікі. Прывалаў знаходзіўся ў гомельскім СІЗА, але нядаўна мог быць адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе», — пісаў «Флагшток».

Публікацыя называлася «Экс-старшыня Гомельскага гарвыканкама знайшоўся ў СІЗА».

Каментары1

  • Пытанне
    18.06.2026
    СК, а дзе доказы, што на аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці ўпаў менавіта ўкраінскі дрон? І ўвогуле што гэта быў дрон, а не расстрэл аўтобуса з помпавага ружжа напрыклад?
    Дзе рэчавыя доказы? Дзе ўлікі? Дзе дрон?

    На якой падставе ўсе дзяржаўныя прапагандысты хорам па тэлевізары сцвярджаюць, што гэта быў "украінскі дрон"?
    Вы ім далі дазвол без публікацыі вынікаў следства, якое вы яшчэ не правялі, так сцвярджаць?

    А калі гэта апынецца не дрон? А калі не ўкраінскі?

    То за паклёп завядзеце крымінальныя справы на гаварашчыя галовы з тэлевізара?

    Якія працуюць на ўцягванне Беларусі ў вайну (што патрэбна Расеі, каб увесці свае войскі і пераўтварыць тэрыторыю Беларусі ў выжжанае поле вайны)?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць