Грамадства11

Памёр Іван Антанюк

У сацсетках паведамілі пра смерць акцёра народнага тэатра, былога актывіста Таварыства беларускай мовы і Беларускага Народнага Фронту, сябра клуба «Спадчына» Івана Антанюка. Яму было 96 гадоў.

Іван Антанюк

Іван Антанюк нарадзіўся 3 студзеня 1930 года ў вёсцы Чэрні Брэсцкага раёна ў сям'і селяніна-хутараніна.

У 1953 годзе скончыў Тамбоўскае авіяцыйнае радыётэхнічнае вучылішча. Пасля быў інструктарам практычнага навучання гэтага вучылішча, служыў у войсках супрацьпаветранай абароны. Дэмабілізаваўся ў 1977 годзе ў званні маёра.

Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Мінск і працаваў на заводзе вылічальнай тэхнікі. Аначасова скончыў акцёрскую студыю і атрымаў званне «Артыст народнага тэатра». Працаваў у Народным тэатры «На Доўгім Бродзе» (на базе Палаца культуры трактарнага завода). Сыграў больш за 30 роляў, быў лаўрэатам саюзных, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў народных тэатраў.

З канца 1980‑х быў актыўным удзельнік беларускага нацыянальнага Адраджэння. Быў сябрам Беларускага Народнага Фронту, Таварыства беларускай школы і Таварыства Беларускай мовы імя Францыска Скарыны, клуба «Спадчына». З'яўляўся сакратаром Кастрычніцкай суполкі ТБМ горада Мінска. Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».

Удзельнічаў у справе адраджэння ў Беларусі Грэка-каталіцкай царквы, быў старшынёй царкоўнай рады парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі з першых дзён яе існавання. За ўнёсак у духоўнае адраджэнне меў узнагароды ад царкоўных уладаў і каштоўны падарунак ад імя Папы Яна Паўла II.

Паніхіда па Іване Антанюку пройдзе ў сераду, 1 ліпеня, па адрасе Снежны завулак, 7.

Каментары1

  • Спачуваньні
    27.06.2026
    Вечная яму памяць! Няхай гэты патрыятычны родны сын Беларусі спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе!

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак22

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі7

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць