Свет2020

Зяленскі пракаментаваў імпарт паліва ў Расію з Беларусі

Прэзідэнт Украіны назваў гэта гістарычным анекдотам.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна ўжо істотна падарвала забеспячэнне Расіі палівам, з-за чаго краіна-агрэсар, якая традыцыйна экспартавала энерганосьбіты, цяпер вымушана імпартаваць паліва, у тым ліку з дапамогай Беларусі. 

Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы сказаў падчас размовы з журналістамі, адказваючы на пытанне, ці здольная Украіна дыпламатычнымі ці іншымі намаганнямі перашкодзіць пастаўкам гаручага ў Расію з нейтральных краін, такіх як Індыя, Кітай, Казахстан.

«Шчыра кажучы, Ваша пытанне гучыць як гістарычны анекдот. Праўда. Краіна такая, як Расія, эканоміка якой заўсёды была арыентавана на экспарт сваіх энерганосьбітаў, сёння займаецца тым, каб недзе знайсці паліва, нейкім чынам павялічыць магчымасць закупкі, імпарту паліва. То ці перашкодзіць Украіна? Ужо Украіна перашкодзіла. Мы ўжо гэта зрабілі», — сказаў ён.

Зяленскі дадаў, што цяпер Беларусь таксама знаходзіцца сярод краін, якія дапамагаюць Расіі з палівам.

«Я думаю, калі б Ельцын ведаў, што праз 20+ гадоў Расія замест экспарту будзе імпартаваць энерганосьбіты праз тое, што яна сама, дурнаватая, вырашыла пачаць вайну, я думаю, што Ельцын абраў бы іншага пераемніка», — адзначыў ён.

За апошні час Украіна ўзмацніла атакі дронамі па расійскай энергетычнай інфраструктуры. Гэта моцна адбілася на забеспячэнні палівам акупацыйных войскаў, а ў анексаваным Крыме наогул прывяло да спынення продажу паліва насельніцтву.

Каментары20

  • политзек
    10.07.2026
    Перадайце Белполу словы прэзідэнта Украіны , а какая разница?
    факт в том, что поставляет. все остальное значения НЕ ИМЕЕТ. [Рэд. Выдалена]..
    и да!!! ударить надо, по одному, для начала... чтобы дошло совхозному стратегу..

    [Зрэдагавана]
  • Палево
    10.07.2026
    Так пусть Зеленский ударит. Все уже давно ждут этого удара. А то пока всё - чесание языком
  • Indrid Cold
    10.07.2026
    Луку ўзялі ў капкан без адзінага выстралу. Ён цяпер будзе выконваць усе загады Зяленскага, альбо НПЗ знішчаць.

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць