Свет55

У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі

Пасля 13 гадоў перамоваў Еўрапарламент нарэшце зацвердзіў абноўленыя правы авіяпасажыраў. Гэтыя правілы пачнуць дзейнічаць з другой паловы 2027 года, піша LRT.

Фота: vecteezy.com

Еўрапейскі парламент зацвердзіў новы рэгламент правоў авіяпасажыраў, які заменіць правілы 2004 года. Далей новаўвядзенні афіцыйна зацвердзіць Рада ЕС.

Галоўныя змены для пасажыраў

Ручны багаж. Уводзіцца права бясплатна браць на борт адну адзінку ручной паклажы (уключаючы чамадан на колах). Пры гэтым адзіны стандарт іх памераў узгадніць не ўдалося.

Авіякампаніі абавязаны паказваць кошт квітка з улікам ручной кладзі адразу пры браніраванні. З-за гэтага магчымае падаражанне білетаў, але застануцца таннейшыя тарыфы для тых, хто ляціць увогуле без багажу.

Пасажыры захоўваюць права ў выпадку затрымкі рэйса больш як на тры гадзіны або яго адмены ў апошні момант атрымаць вяртанне грошай або працягнуць паездку па альтэрнатыўным маршруце, а таксама атрымаць кампенсацыю.

Кампенсацыі за затрымкі і адмены (ад 3 гадзін):

€250 — на рэйсы да 1500 км;

€400 — ад 1500 да 3500 км;

€600 — звыш 3500 км (можа быць зменшана на 50%, калі прапанаваны альтэрнатыўны рэйс ці затрымка менш за 4 гадзіны).

Тэрміны разгляду: кампаніі павінны за 4 дні паведаміць, як падаць на кампенсацыю. У пасажыра ёсць 9 месяцаў на падачу заявы, у авіякампаніі — 30 дзён на выплату або адмову.

Кампенсацыі не выплочваюцца пры стыхійных бедствах, дрэнным надвор’і, войнах, страйках супрацоўнікаў аэрапортаў і агрэсіі пасажыраў. Тэхнічныя няспраўнасці самалёта больш не з’яўляюцца адгаворкай для авіякампаній.

Пры затрымцы ад 2 гадзін павінны выдаць напоі, ад 3 гадзін — харчаванне, пры працяглай затрымцы — забяспечыць гасцініцу (да 3 начэй).

Бясплатныя паслугі. Раздрукоўка пасадачнага талона ў аэрапорце (калі пасажыр ужо зарэгістраваны).

Выкарыстанне самастойна раздрукаванага квітка.

Выпраўленне памылак у напісанні імя ў білеце.

Сумеснае размяшчэнне ў салоне для сем’яў з дзецьмі да 14 гадоў, цяжарных і людзей з інваліднасцю (месца побач з суправаджаючым даецца бясплатна).

Іншыя правы. Забаронена ануляваць зваротны білет або наступныя сегменты рэйса, калі пасажыр не з’явіўся на першы этап пералёту.

Больш не патрабуецца абавязкова мець мабільную праграму ці акаўнт авіякампаніі.

Правілы распаўсюджваюцца на ўсе рэйсы ўнутры ЕС, рэйсы еўрапейскіх кампаній у/з трэціх краін, а таксама на рэйсы замежных авіякампаній, якія вылятаюць з аэрапортаў ЕС.

Каментары5

  • Санта Бэрримор
    09.07.2026
    Огромный шаг вперед! Приветствую!
  • app
    09.07.2026
    Добра, што забаранілі навязваць аппку ці аккаўнт! Ryanair нядаўна прымусова перавяла ўсіх на выкарыстанне электронных пасадачных талонаў, каб яны мелі магчымасць у апошні момант замяніць вашае месца ў салоне, нават, калі вы яго выкупілі. Зараз яны зноў будуць вымушаныя прызнаваць раздрукаваныя квіткі
  • Лол
    10.07.2026
    13 гадоў, 13, Карл!

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос16

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна48

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос16

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць