Уладальнік Ford аказаўся вінаватым у аварыі з Porsche Cayenne. Колькі ён павінен выплаціць за рамонт, хоць страхоўка і была
Страшны сон аўтамабіліста стаў рэальнасцю для мінчука.
ДТЗ з удзелам Porsche Cayenne у Мінску па віне кіроўцы Ford Fiesta стала прыкладам таго, як ліміту выплат па абавязковым страхаванні можа не хапіць — доўг вінаватага ў аварыі нават перавысіў гэтую суму, паведамляе Мінфін.
У кіроўцы Ford Fiesta было аформлена толькі абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці. Таму кампанія кампенсавала прычыненую Porsche Cayenne у рамках ліміту адказнасці — на 48,3 тысячы рублёў.
Рамонт жа пашкоджанага Porsche ацанілі больш чым у 123 тысячы рублёў.
Астатнія 75 тысяч леглі на кіроўцу, які ўчыніў аварыю. Гэтую суму яму давядзецца выплаціць пацярпеламу боку.
Як адзначылі ў Мінфіне, пазбегнуць такой сітуацыі можна, заключыўшы дагавор добраахвотнага страхавання.
Каментары
Астатнія 75 тысяч леглі на кіроўцу, які ўчыніў аварыю. Гэтую суму яму давядзецца выплаціць пацярпеламу боку"©
Шкада кіроўцу.