Культура2323

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі

Вядомы беларускі паэт, празаік і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў адзначае свой 80‑гадовы юбілей. У першую ж раніцу 81‑га года жыцця ён напісаў новы верш — нечакана «Некралог».

Уладзімір Някляеў. Фота: Uladzimir Niakliaeu / Facebook

Уладзімір Някляеў — Некралог

НЕКРАЛОГ
Пад гадамі, якія адмераў мне Бог, Ціха-паціху падводзіцца рыса. Хутка з’явіцца мой некралог – Нікім не падпісаны. Вось калі б я памёр да часоў Пазьняка, Да Аляксандра Рыгоравіча прыхода, Некралог падпісаў бы сакратар ЦК І найлепшыя прадстаўнікі народа. Падпісалі б пісьменнікі. Не маленькія нейкія – Толькі тыя, хто ў званні... І вечным пяром Падпісаў бы Сам старшыня Саюза пісьменнікаў, Калі б я сам не быў старшынём. Тут праблема ўзнікала: магла быць няўвязка З паведамленнем агенцыі ТАСС... Але пазванілі з ЦК: “Калі ласка, Не трэба спяшацца. Яшчэ вам не час”. Культурна. Карэктна. Не ў форме загаду... І ў сённяшнім часе, як і тады, Удзячны я партыі і ўраду, Што працягнулі мае гады. Няхай гэты час быў далёка не лепшы, Не ласкавы час, але ўсё ж з ласкі Бога Дарэшты я ў ім дапісаў мае вершы – Як змест і як подпіс майго некралога.
Уладзімір Някляеў

Каментары23

  • Сяржук
    09.07.2026
    Цудоўны чалавек ды паэт. Здароўя, дабрабыту. Часта ўспамінаю два вершы пра раскіданых па свеце сівых дзяцей і пра Украіну( Ён ведае, што я не прадаваў.
    Я ведаю, чаму Ён так спытае.)
  • Апошнi
    09.07.2026
    з тытанау....
  • але Пазьняк Першы )
    09.07.2026
    а чаму Пазьняк і Аляксандр Рыгоравіч у паважанага Паэта ў адной звязцы?

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць