Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 года. Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў
Даследчык і літаратар Язэп Янушкевіч паведаміў пра перавыданне сваёй грунтоўнай працы — альбому «Абліччы Паўстання 1863-1865», што выйшаў напрыканцы чэрвеня, піша «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў, а апісанні ідуць адразу на трох мовах: беларускай, літоўскай ды польскай.
Гэтай кнігай аўтар сімвалічна вырашыў адзначыць 50‑годдзе сваёй працы на ніве беларушчыны
Прэзентацыя запланаваная на восень 2026 года

Язэп Янушкевіч вядомы і прызнаны даследчык беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст. У прыватнасці, менавіта ён упершыню апублікаваў «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, арыгінал «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча, дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма.
-
Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця
-
Уладзімір Някляеў паведаміў пра выхад самай найчаканай сваёй кнігі ў Польшчы
-
Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста
Каментары