Грамадства11

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні

23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч з сярэдзіны красавіка быў у коме ў шпіталі ў Чэхіі. Цяпер ён выйшаў з яе. І гэта было нечакана, кажа бацька Якава Дзьмітрый Кудзялевіч. 

Бацька Якава Дзьмітры Кудзялевіч расказаў Свабодзе пра абставіны лячэньня сына і ягонага юрыдычнага статусу.

Дзьмітрый Кудзялевіч кажа, што ў шпіталі, у якім лечаць Якава, цяпер знаходзіцца яго маці, і 24 чэрвеня яна яму нечакана патэлефанавала і сказала яму:

«Дзмітрый, з табой хоча пагаварыць сын».

«Для мяне гэта было як гром сярод яснага неба. 73 дні сын знаходзіўся ў глыбокай коме. І калі я ўзяў слухаўку, ён кажа: «Добры дзень, тата». Гэта цяжка перадаць, наколькі гэта было моцна і пранікліва».

Пасля гэтага бацька рэгулярна гутарыць з сынам па тэлефоне, наведвае яго на выходных.

«Паедзем з дачкой наведваць нашага сына і падымаць яго, таму што ён цяпер у прытомнасці, мае зносіны, усё добра памятае, ніякага парушэння гаворкі няма. Але ён не кіруе канечнасцямі, рукамі, нагамі, знерухомлены, на жаль. Працягваецца інтэнсіўная тэрапія».

Бацька кажа, што тым часам сям’я чакае суду па міжнароднай абароне Якава і моцна непакоіцца, якім будзе вынік.

«Я маю на ўвазе рашэнне чэшскага суду па абскарджанні адмовы ў міжнароднай абароне. У нас вельмі моцная падтрымка. Я сёння вось проста паглядзеў тыя лісты, якія нам даслалі ў падтрымку, і афіцыйныя лісты есць, накіраваныя на адрас чэшскага суду. Гэта і ад офісу Святланы Ціханоўскай, і асобна ад офісу дэмакратычных сіл у Чэхіі пад кіраўніцтвам Крысціны Шыянок, якая ўвесь час з намі ў кантакце, нас выдатна падтрымлівае, дае нам розныя каналы для дапамогі, юрыдычнай і фінансавай. Асобна хочацца падзякаваць офісу дэмакратычных сіл ва Украіне, Святлане Шацілінай. Яна таксама з намі ў кантакце рэгулярна. Украінскі фонд «Самостійна Украіна», з якім Якаў супрацоўнічаў, яны таксама з намі ў кантакце. Каардынацыйная рада даслала нам ліст падтрымкі і экспертнае заключэнне, праваабарончы цэнтр «Вясна».

Асобна Дзмітрый Кудзялевіч адзначыў лекара Сяргея Юрчанку, беларуса, які кіруе аддзяленнем інтэнсіўнай тэрапіі ў шпіталі, у якім знаходзіцца Якаў, Цэнтр беларускай салідарнасці, беларускае студэнцтва ў Чэхіі.

Прагнозы далейшага лячэння ні лекары, ні бацька даваць не бяруцца:

«Гэта, вядома, цуд не толькі для нас, ну, родных і блізкіх, але і для лекараў, я так разумею, бо ніхто не чакаў, што будзе вось менавіта так. Таму ніякіх прагнозаў, бо гэта такая неардынарная сітуацыя. Ну, лекары вельмі асцярожныя, усміхаюцца. Я вам скажу, так, у аддзяленні ў шпіталі нават агульнае становішча змянілася», кажа Дзмітры Кудзялевіч.

Праблемы ў эміграцыі сям’і Кудзялевічаў

Бацька Якава Дзмітрый Кудзялевіч, адзін з колішніх лідараў страйкаму «Беларуськалія», быў вымушаны ўцячы з Беларусі ў 2020 годзе. Цяпер Дзмітрый Кудзялевіч разам з адвакатам спрабуюць абскардзіць адмову МУС Чэхіі прадаставіць міжнародную абарону Якаву.

Якаў у 17‑гадовым узросце быў вымушаны з'ехаць з Беларусі пасля 2020 году праз пагрозу рэпрэсій. Тры гады ён вучыўся ва ўніверсітэце ў Остраве ў Чэхіі па спецыяльнасці «біятэхналёгіі». Хлопец зразумеў, што гэтая спецыяльнасць не для яго, і давялося пакінуць універсітэт.

Пасля гэтага былі розныя працы, спробы распачаць вучобу ва універсітэце ў Празе. Якаў сутыкнуўся з праблемай легалізацыі. Хлопец падаўся на міжнародную абарону, паколькі і ён, і бацька ўдзельнічалі ў пратэстах у Беларусі і былі вымушаныя пакінуць краіну. Міністэрства ўнутраных справаў Чэхіі адмовіла яму ў міжнароднай абароне.

Дзмітрый Кудзялевіч, які быў адным з колішніх лідараў страйкаму «Беларуськалію», пасля затрымання КДБ у жніўні 2020 году здолеў уцячы ва Украіну. Цяпер ён жыве ў Польшчы.

Кудзялевіч згадвае, як на пачатку красавіка сын перастаў з ім кантактаваць. Ён пачаў шукаць Якава праз яго знаёмых у Чэхіі. Сына знайшлі без прытомнасці на падлозе ў ягоным пакоі ў прыёмным цэнтры для мігрантаў, якія хадайнічаюць аб міжнароднай абароне. Паводле дактароў Якаў прыняў шэраг медычных прэпаратаў і знаходзіўся без прытомнасці адзін каля сутак. Хлопца тэрмінова перавезлі ў шпіталь.

Каментары1

  • Дзякуй, Божа!!!
    02.07.2026
    Дзякуем Богу!!!

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады14

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч2

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

Трамп пажадаў Лукашэнку «мірнага года»23

Ватыкан адлучыў ад царквы Брацтва святога Пія X. Раскольнікі маюць капліцу ў Мінску, дзе ўсё па-руску — што цяпер чакае гэтых вернікаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць