ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве
Міністэрства фінансаў ЗША скасавала 60‑дзённую ліцэнзію, якая дазваляла здабычу, перавозку, продаж і імпарт іранскай нафты, нафтапрадуктаў і прадукцыі нафтахімічнай прамысловасці, паведамляе Axios.

Старыя здзелкі можна завяршыць да 17 ліпеня, а новыя забаронена заключаць з 7 ліпеня.
Такое рашэнне было прынята пасля нападаў на тры танкеры ў Армузскім праліве, сярод якіх катарскі газавоз і саудаўскі нафтавы танкер.
Прадстаўнік уладаў ЗША паведаміў, што ўпраўленне па кантролі за замежнымі актывамі адклікала генеральную ліцэнзію, якая дазваляла продаж іранскай нафты. Паводле яго слоў, Іран будзе атрымліваць эканамічныя выгоды толькі пры ўмове выканання дасягнутых дамоўленасцяў. У Вашынгтоне таксама заявілі, што дзеянні Ірана ў Армузскім праліве лічацца непрымальнымі і будуць мець наступствы.
У Міністэрстве замежных спраў Ірана, у сваю чаргу, заявілі, што краіна добрасумленна выконвае свае абавязацельствы ў рамках мемарандума аб мерах па забеспячэнні бяспекі ў праліве. Таксама Тэгеран заклікаў дзяржавы рэгіёна і суднаходныя кампаніі ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія супярэчаць умовам гэтага мемарандума.
Прадстаўнік іранскага МЗС заявіў, што камерцыйныя судны, якія выкарыстоўваюць не ўзгодненыя з Тэгеранам маршруты або ўмешваюцца ў работу сістэм адсочвання, падвяргаюць сябе рызыцы і перашкаджаюць забеспячэнню бяспечнага суднаходства праз праліў.
Перамовы паміж ЗША і Іранам па заключэнні канчатковага пагаднення працягваюцца, але новае абвастрэнне сітуацыі можа паставіць іх пад пагрозу.
Саудаўская Аравія рэкордна знізіла цэны на нафту
У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры
ЗША і Іран дамовіліся спыніць узаемныя ўдары і сустрэцца ўжо на гэтым тыдні
Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»
Каментары