Грамадства88

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?

Паглядзелі, якую суму трэба рыхтаваць беларусу, які хоча пераканацца ў тым, што гадуе сваё дзіця.

Ілюстрацыйны здымак: magnific.com

ДНК-тэсты ў Беларусі робяць як дзяржаўныя ўстановы, так і прыватныя.

Напрыклад, у прыватным Малекулярным генетычным цэнтры «ДТЛ» самы бюджэтны варыянт каштуе 249 рублёў — гэта пры ўмове таго, што вынік прыйдзецца чакаць тры дні. За дадатковага ўдзельніка (напрыклад, калі ёсць два кандыдаты на бацькоўства) прыйдзецца даплаціць 149 рублёў.

І яшчэ столькі ж, калі ж узор для ДНК-тэсту нестандартны. Стандартным лічыцца толькі мазок з рота (гэта калі са зваротнага боку шчакі водзяць ватнай палачкай). Усе астатнія — нестандартныя. Варыянты ёсць розныя: ад валасоў і пазногцяў да вушной серы і пажаванай жуйкі.

Экспрэс-тэст зробяць за 500 рублёў (там вынікі абяцаюць ужо праз 8 гадзін).

Калі тэст робіцца для суда, ён будзе каштаваць 400 рублёў. Дарэчы, зрабіць тэст на бацькоўства можна і падчас цяжарнасці — каштуе гэта амаль 2400 рублёў. Вынікі абяцаюць праз 10‑15 дзён.

Паведамляецца, што над тэстамі паралельна працуюць дзве розныя групы экспертаў, каб пазбегнуць магчымай памылкі.

Цэнтр генетычнай дыягностыкі «Апірэйт» ДНК-тэсты на бацькоўства робіць за 335 рублёў (вынікі абяцаюць праз 3‑8 працоўных дзён).

Калі казаць пра нестандартныя ўзоры для ДНК-тэсту, сюды можна прынесці валасы (3‑5 штук, абавязкова з цыбулінамі) ці пазногці (3‑5 штук). У гэтым выпадку за паслугу возьмуць 530 рублёў.

За ДНК-экспертызу для суда просяць 695 рублёў (і робяць цягам 8‑14 працоўных дзён пасля атрымання ўзораў).

Дародавае вызначэнне бацькоўства тут не робяць прынцыпова (і не раяць людзям увогуле звяртацца па такую паслугу). На сайце пазначана: існуе вялікая імавернасць таго, што вынік будзе памылковым.

Таму лепш дачакацца нараджэння дзіця, каб не марнаваць грошы на дарагі тэст, які можа хлусіць.

Плюсы прыватных лабараторый у тым, што яны даюць магчымасць зрабіць тэст, не інфармуючы другі бок, — і, імаверна, пазбегнуць канфлікту ў пары.

ДНК-тэсты робіць і Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут параўнаць два ўзоры каштуе 309 рублёў. Кожны дадатковы ўзор — яшчэ плюс 150 рублёў. Вынікі будуць не пазней чым праз сем працоўных дзён.

Яшчэ адзін варыянт праверыць сваяцтва ў дзяржаўнай установе — Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Але тут не атрымаецца зрабіць тэст ціхенька, не афішуючы дэталі — неабходна будзе прынесці ўсе дакументы.

Тут параўноўваць будуць узоры крыві (сліны, саскобаў клетак).

Расцэнкі такія: ДНК-тэст па рашэнні суда для трох чалавек (мама, дзіця, меркаваны бацька) — 836 рублёў 57 капеек; па ўласным жаданні грамадзяніна Беларусі для трох чалавек — 865 рублёў 21 капейка, замежныя грамадзяне для трох чалавек — 1266 рублёў 20 капеек.

Калі дзіця паўналетняе, можна рабіць тэст толькі для двух чалавек — гэта будзе каштаваць 722 рублі 17 капеек.

Для параўнання паглядзелі, колькі каштуюць ДНК-тэсты ў краінах-суседках Беларусі. Напрыклад, у Расіі той жа Малекулярна генетычны цэнтр «ДТЛ» за аналіз «для сябе» бярэ ад 5 тысяч расійскіх рублёў (прыблізна 190 беларускіх рублёў).

У Польшы ДНК-тэст можна зрабіць ад 700 злотых (прыблізна 535 рублёў). У Літве самы танны тэст (калі чалавек сам збярэ ўзор біяматэрыялу і дашле ў лабараторыю) каштуе 169 еўра (прыблізна 555 рублёў). 

Каментары8

  • Колькі здароўя каштуюць аборты і роды?
    09.07.2026
    Вазектамію рабіце, не трэба будзе ад аліментаў бегаць.
  • Filipp
    09.07.2026
    Паслуга даступная кожнаму чалавеку. А рэзультаты з гонарам можна вешаць на сцяну.
  • ну-ну
    09.07.2026
    Filipp, вось толькі, як жанчына потым будзе жыць з такім мужыком?

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў99

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў

Усе навіны →
Усе навіны

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Чым небяспечныя паркавыя вавёркі і як не заразіцца ад іх хваробамі1

Вядомы расійскі рэпер ніяк не можа выступіць у Мінску — то з законамі не шчасціць, то са здароўем3

Беларусы масава скардзяцца на актывізацыю лясных крывасмокаў. І гэта не кляшчы6

Да прыходу еўрапейцаў у Аўстраліі магло жыць нашмат больш людзей, чым лічылася. Потым зніклі 93%4

«Працую, але не магу купіць ежу». У айцішніка ў Польшчы скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта — зараз ён у пастцы36

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы25

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў99

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць