Усяго патроху44

Алёна Ланская пахвалілася, што даўно адмовілася ад мяса, бо любіць жывёл. Спявачцы прыпомнілі яе шубу

Спявачка Алёна Ланская падзялілася ў сацсетках, што вось ужо як сем гадоў не есць мяса праз сваю любоў да жывёл. Але замест ухвальных каментароў сутыкнулася з абвінавачваннем у крывадушнасці, бо не адмовілася ад натуральных футраў у сваім гардэробе.

«Якая д'ябальская крывадушнасць. Мёртвыя шкуры — гэта не пра жывёл?» — запытала ў Ланской блогерка Ганна Бонд, далучыўшы фотаздымак 2024 года, на якім праўладная артыстка ззяе ў футры.

Вегетарыянка ў сваю чаргу пачала апраўдвацца тым, што футра купіла яшчэ да таго, як адмовілася ад мяса. Але ў каментарах ёй даводзяць, што ўсё ж любоў да жывёл ніяк не клеіцца з «трупамі на плячах».

Алёна Ланская пазіруе ў футры для «Камсамольскай праўды». Мяркуючы па здымках спявачкі, яно не адзінае ў яе гардэробе

Па выніку Ланская адчула сябе незаслужана абражанай:

«Напісала бяскрыўдную інфу пра тое, што люблю жывёл і не ем мяса сем гадоў — атрымала ўсеагульнае ганьбаванне. Ці ёсць шанцы выйсці з сістэмы? Што не так з гэтым светам?».

«Пакуль не спаліш футра з тушак мёртвых жывёл, шанцаў няма. І ты глыбока ў сістэме. Калі выйдзеш з яе, цябе будзе чакаць крах», — не адступае Ганна Бонд.

Каментары4

  • Палітычка з псіхіятрычкі
    09.07.2026
    У сучаснай беларускацшляхты, шуба , як знак дастатку))))
  • ramiznik
    09.07.2026
    У беларусаў шубы не бывае— футра.
  • 453543
    09.07.2026
    Ой, Алёна, не знайшла, што адказаць! А трэба было адказаць, што гэта штучнае (искуственное) футра. Зроблена ў Турцыі, таму выглядае так натуральна, ну, і г.д.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць