Эканоміка33

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца

На сусветным рынку малочнай прадукцыі адбылося самае рэзкае падзенне цэн за апошнія два гады. Па выніках чарговых таргоў Global Dairy Trade (GDT) індэкс знізіўся на 4,9%. Аднак ёсць і выключэнні.

Беларускі малаказавод. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

На міжнароднай платформе Global Dairy Trade (GDT), якая лічыцца галоўным арыенцірам для сусветнага малочнага рынку, сярэдні індэкс цэн знізіўся на 4,9%. Гэта стала самым рэзкім аднаразовым падзеннем за апошнія два гады. Пры гэтым актыўнасць купцоў не зменшылася: аб'ём таргоў вырас на 2,4% і склаў 26,3 тысячы тон прадукцыі, а сярэдняўзважаная цана ўсіх прададзеных кантрактаў апусцілася да 3793 долараў за тону.

У мінусе апынуліся амаль усе асноўныя віды малочнай прадукцыі. Як паведамляе MilkNews, найбольш патаннела сухое абястлушчанае малако — яго сярэдняя цана знізілася на 7%. Асабліва моцна патаннелі кантракты з пастаўкай у лістападзе — на 10,6%. Але гэты прадукт усё яшчэ каштуе даражэй, чым год таму: у параўнанні з пачаткам ліпеня 2025 года яго цана вышэйшая на 15,3%.

Сухое цэльнае малако, галоўны тавар таргоў GDT, патаннела на 4,4%. У гадавым вымярэнні зніжэнне склала 11,2%. Цэны знізіліся для ўсіх тэрмінаў паставак, найбольш — для кастрычніцкіх кантрактаў.
У сярэднім на 5% патаннела і масла. У параўнанні з мінулым годам яго кошт ніжэйшы амаль на трэць (-29,1%).
Абязводжаны малочны тлушч таксама страціў у кошце — 3,9%, а сыр страціў 12,3% і цяпер каштуе на 19,8% менш, чым год таму.

На агульным фоне былі і выключэнні. Выраслі цэны на мацарэлу (+3,8%), сухія знятлушчаныя вяршкі (+8,2%) і лактозу (+3,6%).

Разам з тым сам індэкс GDT цяпер прыкладна на 10% ніжэйшы за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. Аналітыкі звязваюць зніжэнне цэн з ростам вытворчасці малака ў асноўных краінах-экспарцёрках на фоне адносна слабога попыту. 

З сярэдзіны сакавіка індэкс GDT ужо страціў каля 12%, прычым шэсць з васьмі апошніх таргоў завяршыліся зніжэннем цэн. Калі такая тэндэнцыя захаваецца, гэта можа паўплываць на прагнозы закупных цэн на малако для фермераў у сезоне 2027 года.

Разам з тым эксперты адзначаюць, што цяперашні ціск на цэны можа быць часовым. Спякота ў Еўропе і развіццё з'явы Эль-Ніньё ў Ціхім акіяне могуць прывесці да скарачэння вытворчасці малака ў шэрагу рэгіёнаў і тым самым аслабіць лішак прапановы на сусветным рынку.

На сёння ў «Едастаўцы» масла «Стары Менск» прадаюць па 16,25 рублёў у пераліку за кілаграм. Кефір у бутэльцы ці тэтрапаку, тлустасцю 2,5%, прадаецца ад 2,50 рубля за літр.

Каментары3

  • Ад рэдактара каментатару Н
    09.07.2026
    Рэд. Гэта нармальнае слова са спрадвечна беларускім коранем. Паслухайце беларусаў: людзі так гавораць. Мова ніколі не застаецца нязменнай. Раней не казалі "пітчыць", "парсіць", "промты", "сторыз", "засквар" і "малочка", а цяпер кажуць. Ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму і русіфікацыі акадэмічнае словаўтварэнне, як у Літве ці Францыі, не працуе, бо яму не спрыяе дзяржава, але не трэба гэтага ўспрымаць як трагедыю. Век так не будзе, будуць і іншыя часы.
  • Жвір
    09.07.2026
    Гэта для "купцоў" на таргах патаньнела, а для спажыўцоў "купцы" падымуць кошты(а калі было йнакш?), таму асабліва не разявайце...
  • мала ко (малая компані))
    09.07.2026
    канечне будуць. будуць часы, калі вершы сённяшняга юбіляра будуць у школках вучыць. неяк так будзе..
    але дажыць да гэтых часоў не давядзецца ні мне, ні табе, нікаму.. му)

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць