Грамадства22

Дадому да Сашы Філіпенкі прыходзілі сілавікі праз справу ЕГУ

Сілавікі прыходзілі дадому да пісьменніка Сашы Філіпенкі ў Беларусі праз «справу ЕГУ». Пра гэта ён расказаў у эфіры «Раніцы з «Белсатам».

Фота: Lookby.Media

Паводле Сашы Філіпенкі, сілавікі часам наведваюцца да яго дадому і турбуюць блізкіх.

«Апошні раз да мяне чамусьці прыходзілі ў сувязі з тым, што я таксама навучаўся ў ЕГУ. Напэўна, яны хацелі высветліць, што менавіта я рабіў у ЕГУ, хаця я адвучыўся ў ЕГУ толькі першы курс (калі ЕГУ быў у Мінску), і пасля яго закрылі», — сказаў пісьменнік.

Сілавікі таксама ўжываюць рэпрэсіі за ягоную літаратурную дзейнасць: «Нібыта другая справа (крымінальная справа супраць Філіпенкі) праз тое, што было інтэрв'ю, і я размаўляў пра «Слана» (кніга аўтарства Філіпенкі), а паколькі «Слон» «экстрэмісцкі», то нібыта я не магу размаўляць пра свае кніжкі».

Літаратар дадае, што, акрамя ператрусаў, сілавікі выкарыстоўваюць і іншыя формы ціску: «Мне падаецца, што гэта не толькі мая персанальная гісторыя, у гэтай гісторыі апынуліся цяпер тысячы і тысячы беларусаў. У гэтым сэнсе са мною не здараецца нічога новага».

Пісьменнік кажа, што гэта непрыемна, але беларусы жывуць нібы ў сюррэалізме.

«Калі пачынаеш размаўляць з роднымі пра тое, як гэта было, як прайшоў новы ператрус, памятаю, што маці казала: «А, ну ў гэты раз добры ператрус быў», — адзначыў Філіпенка.

Каментары2

  • Даведка
    13.07.2026
    Работал на "Первом канале" в роиссии
  • І што?
    15.07.2026
    Даведка, Шарамет і Завадскі таксама там працавалі

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць