Грамадства

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Гістарычны помнік у цэнтры Віцебска, дзе спасцігаў азы навукі сусветна вядомы мастак і дзе чыноўнікі гадамі абяцалі стварыць музей, прадалі пад гасцініцу.

Будынак былога хедара. Фота: Куфар

Электронныя таргі па рэалізацыі будынка былой яўрэйскай школы на вуліцы Калініна, 1 прайшлі 17 ліпеня. Пачатковая цана гэтага гістарычнага лота была 814 тысяч рублёў.

На ўдзел у таргах было зарэгістравана 2 заявы. У выніку таргоў цана продажу вырасла амаль на 10% і склала 895 341,88 BYN (каля 310 тысяч даляраў у эквіваленце).

Ад новага гаспадара чакаюць маштабнай рэканструкцыі, у выніку якой у будынку плошчай амаль 500 квадратных метраў павінен з'явіцца шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай і ўстановай грамадскага харчавання.

Часу на рэалізацыю праекта даюць крыху больш за тры гады — комплекс мусіць быць уведзены ў эксплуатацыю не пазней за 31 снежня 2029 года.

Будынак былога хедара на фотаздымку 1980‑х гадоў і ў наш час. Фота: vkurier.by / Віктар Барысенкаў

Да 1917 года тут працаваў хедар — традыцыйная рэлігійная пачатковая школа, дзе з трох да трынаццаці гадоў вучыўся Марк Шагал. У гэтых жа сценах атрымліваў адукацыю выбітны скульптар Восіп Цадкін, а сярод выкладчыкаў быў дзед брытанскага філосафа Ісаі Берліна.

У савецкія і постсавецкія часы ў гістарычных сценах працаваў гарадскі радыётрансляцыйны вузел. Пасля яго закрыцця помнік архітэктуры пачаў занепадаць. У мінулым дзесяцігоддзі віцебскія ўлады неаднаразова агучвалі грандыёзныя планы па стварэнні тут музея Юдэля Пэна і ўключэнні будынка ў турыстычны музейны квартал. Аднак на амбіцыйныя праекты не знайшлося грошай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак11

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак11

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць