Спорт

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

Адразу пасля заканчэння чэмпіянату свету ФІФА апублікавала абноўлены рэйтынг зборных свету. Яго ўзначальваюць пераможцы мундыялю іспанцы, а зборная Беларусі захавала сваю пазіцыю напрыканцы першай сотні.

Зборная Іспаніі з толькі што заваяваным Кубкам свету. Фота: AP

Першае месца ў рэйтынгу займае зборная Іспаніі, другая пазіцыя ў Аргенціны, трэцяя — у Францыі. Далей ідуць каманды Англіі, Бразіліі, Марока, Партугаліі, Бельгіі, Нідэрландаў і Мексікі. 

Найбольшы прагрэс за апошні перыяд паказала каманда Нарвегіі. Яна паднялася адразу на 12 месцаў — з 31‑й пазіцыі на 19-ю. А вось зборная Туніса значна пагоршыла сваё становішча. Пасля няўдалых выступаў на чэмпіянаце свету каманда апусцілася з 45‑га месца на 57-е.

Каманда Беларусі не праводзіла матчаў, таму засталася на 96‑м месцы ў сусветным спісе. Яна знаходзіцца паміж зборнымі Палесціны і Гватэмалы.

З нашых суседзяў найвышэйшая пазіцыя ў каманды Украіны — 33-я. Зборная Расіі займае 35‑е месца, Польшчы — 36-е, Латвіі — 137-е, Літвы — 149-е.

Наступны раз рэйтынг Міжнароднай федэрацыі футбола павінен быць абноўлены 7 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?15

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?15

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць