Гісторыя2020

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?

Знікненне шэдэўра Лазара Богшы падчас Другой сусветнай вайны застаецца адной з галоўных культурных страт Беларусі. Аднак мала хто ведае, што ў гэтай святыні існаваў гістарычны двайнік — напрастольны крыж, створаны ў Вялікім Княстве Літоўскім трыма стагоддзямі пазней. Яго шмат у чым напаткаў лёс полацкага арыгінала, хоць і не такі трагічны.

Сучасны выгляд крыжа (пярэдні і адваротны бакі). Фота: «Хрысціянскія рэліквіі ў Маскоўскім Крамлі» (2000)

Славуты напрастольны каўчэг, створаны майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе, хаваў у сабе пяць хрысціянскіх рэліквій, у тым ліку кроў Хрыста і кавалак Гроба Гасподняга. Аднак традыцыя вырабу такіх складаных сакральных прадметаў не абарвалася ў дамангольскай эпосе. Праз тры з лішкам стагоддзі, у 1494—1495 гадах, айчынныя ювеліры стварылі іншы крыж, які ў сваіх прапорцыях і аздабленні пераймаў полацкі арыгінал.

Яго памеры былі блізкімі да твора Богшы — 50 на 21 сантыметр (супраць 51,8 сантыметра ў полацкай святыні). Драўляная аснова гэтаксама хавалася пад масіўнымі сярэбранымі пласцінамі з пазалотай, а паверхня была шчодра ўпрыгожана каляровай эмаллю, тонкай сканью, басмай, чаканкай і горным хрусталём.

Убачыць першапачатковае хараство гэтай святыні сёння можна дзякуючы малюнку Івана Трутнева, які быў змешчаны разам з адным з першых яе апісанняў у шостым выпуску выдання «Памятники русской старины в западных губерниях империи», якое выйшла ў 1874 годзе пад кіраўніцтвам Пятра Бацюшкова.

Галоўная ж адметнасць крыжа была не столькі ў дэкоры, колькі ў тым, што ён хаваў у сабе. Калі ў полацкім шэдэўры месцілася пяць ніш, то тут захоўваліся мошчы ажно дваццаці пяці хрысціянскіх падзвіжнікаў. Сярод іх — евангелісты Марк і Лука, апостал Андрэй, рымскія папы Клімент і Сільвестр, Ігнат Баганосец, Якуб, Іаан Прадцеча, а таксама святыя Кацярына, Марыя Магдаліна, Лаўрэнцій, Казьма і Дзям'ян і іншыя.

Для гістарычнай прасторы колішняй Русі такі маштабны набор рэліквій з'яўляецца абсалютна нетыповым. Асабліва гэта тычыцца тых земляў, дзе сёння размяшчаецца Расія. Многія са згаданых святых шанаваліся пераважна Заходняй царквой, а іх парэшткі знаходзіліся ў Рыме ды іншых еўрапейскіх гарадах. Такой была спецыфіка рэлігійнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага: старажытнаруская спадчына і шчыльныя сувязі з Еўропай, якіх суседняя Маскоўская дзяржава тады яшчэ не мела.

Уцёкі ад «маскоўскага палону»

Заказчыкам гэтага крыжа ў канцы XV стагоддзя выступіў смаленскі акольнічы, князь Аляксандр (Алехна) Васільевіч Глазына (у дакументах ён упамінаецца ў 1486—1500 гадах). На той момант Смаленск амаль стагоддзе знаходзіўся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

Пра тое, што гэта быў прыватны заказ, сведчыць царкоўнаславянскі надпіс на яго адваротным баку (у перакладзе на сучасную мову): «У лета 7003 [1494—1495 г.]… скаваны быў гэты крыж і напоўнены мошчамі святых. І пакладзены ў царкве святога вялікамучаніка Георгія ў Лазковічах для свайго душэўнага спасення і на памяць бацькам яго».

Як можна зразумець з гэтага тэксту, першапачаткова крыж-каўчэг прызначаўся для царквы Святога Георгія ў маёнтку Лазковічы, які знаходзіўся на Смаленшчыне. Праз назву гэтага маёнтка артэфакт у беларускай гістарыяграфіі прынята называць Лазковіцкім крыжам, у той час як у расійскай ён фігуруе пад безаблічнай назвай «воздвизальный крест».

Амаль тры стагоддзі крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіўся ў Смаленску, што тлумачыць з’яўленне копіі крыжа менавіта на Смаленшчыне. Фота: Wikimedia Commons / «Беларусь і Літва» (1889).

Але чаму ўвогуле копія полацкай святыні з’явілася на Смаленшчыне? Справа ў тым, што напрыканцы XV стагоддзя арыгінальны шэдэўр Лазара Богшы знаходзіўся менавіта там. Яшчэ ў 1222 годзе смаленскі князь Мсціслаў Давыдавіч захапіў Полацк і вывез крыж Еўфрасінні як трафей. Яго змясцілі ў галоўным храме Смаленска — Успенскім саборы, дзе ён і захоўваўся амаль трыста гадоў.

У выніку чарговай вайны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай смаленскія землі былі занятыя маскоўскімі войскамі. Пасля падзення Смаленска ў 1514 годзе маскоўскі князь Васіль III забраў арыгінальны полацкі крыж у якасці чарговага трафея ў Маскву (адкуль Іван Грозны верне яго ў Полацк толькі праз паўстагоддзя).

Аднак яго копія, Лазковіцкі крыж, пазбегла тады «маскоўскага палону». Князь Глазына не прысягнуў новаму гаспадару, страціў смаленскія вотчыны, але застаўся ў ВКЛ, забраўшы з сабой і сямейную рэліквію.

Дзякуючы дынастычным шлюбам артэфакт трывала ўкараніўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яго дачка Фядора, маці якой паходзіла з магутнага роду Сапегаў, выйшла замуж за гаспадарскага маршалка Аляксандра Солтана. Такім чынам крыж-каўчэг перайшоў ва ўласнасць Солтанаў, а з цягам часу быў перададзены ў іх духоўную фундацыю — Жыровіцкі манастыр.

У 1726 годзе з Рыма прывезлі яшчэ адзін каштоўны фрагмент для Лазковіцкага крыжа — частку дрэва Жыватворнага Крыжа Гасподняга. Як сведчыць пазнейшы польскамоўны надпіс, у 1732 годзе жыровіцкі архімандрыт Бенядзікт Трулевіч змясціў гэтую часцінку пад горны хрусталь у цэнтры Лазковіцкага крыжа.

Часцінка крыжа, на якім быў укрыжаваны Хрыстос, была змешчана калісьці і ў крыж Еўфрасінні Полацкай, дзякуючы чаму духоўнае падабенства паміж імі толькі ўзмацнілася.

Крамлёўскі палон 

Віленскі Мікалаеўскі сабор да яго перабудовы ў псеўдарускім стылі пасля чарговага вызвольнага паўстання. Тут пасля пераводу архірэйскай кафедры з Жыровіцаў захоўваўся Лазковіцкі крыж. Малюнак 1850‑х г. Фота: Wikimedia Commons 

У ХІХ стагоддзі ўжо ўсё колішняе Вялікае Княства Літоўскае апынулася пад уладай Расійскай імперыі. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе цэнтр Літоўскай праваслаўнай епархіі быў перанесены ў 1845 годзе з Жыровіцаў у Вільню. Разам з пераездам архірэйскай кафедры ў віленскі Мікалаеўскі сабор забралі і Лазковіцкі крыж, які захоўваў статус адной з галоўных святынь краю.

Новы этап у гісторыі крыжа пачаўся з выбухам Першай сусветнай вайны. З-за наступлення нямецкай арміі і пагрозы захопу Вільні летам і восенню 1915 года адбылася маштабная эвакуацыя з горада, якая была часткай агульнага «Вялікага адступлення» расійскіх войскаў.

Разам з іншымі царкоўнымі каштоўнасцямі ў Маскву быў эвакуяваны і Лазковіцкі крыж, адкуль ён ужо не вярнуўся.

Дзякуючы падпісанню Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, які завяршыў савецка-польскую вайну, палякі змаглі атрымаць з Савецкай Расіі многія культурныя каштоўнасці, якія былі вывезеныя пачынаючы з першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Лазковіцкі крыж з прамалёўкай надпісаў на малюнку Івана Трутнева. Фота: «Памятники русской старины в западных губерниях империи» (1874)

Чамусьці гэты крыж, аднак, не патрапіў у спіс каштоўнасцей, перададзеных Польскай Рэспубліцы, і не вярнуўся ні ў Жыровіцы, ні ў Вільню. А роўна сто гадоў таму, у 1926 годзе, са сховішча Маскоўскага ювелірнага таварыства крыж перадалі ў зборы Маскоўскага Крамля, дзе ён дагэтуль знаходзіцца пад інвентарным нумарам МР-4946.

Сучасны выгляд крыжа можна пабачыць у выданні «Хрысціянскія рэліквіі ў Маскоўскім Крамлі» (2000 год). Там жа апісваецца і яго стан. Крыж дайшоў да нашага часу са шматлікімі стратамі і разрывамі сярэбранай абкладкі. Частка арыгінальных гнёздаў з камянямі і надпісамі на цэнтральным скрыжаванні была згублена і пазней заменена таннымі некаштоўнымі металамі. А ўстаўка горнага хрусталю ў 1732 годзе, пад якой хавалі рэліквію, моцна дэфармавала першапачатковую сярэбраную аправу. Толькі ў 1999 годзе святыня прайшла прафесійную рэстаўрацыю ў Маскве.

Паказальна, якім чынам афіцыйная расійская навука апраўдвае прысутнасць беларускага артэфакта ў сваіх фондах і непрыхавана прыўлашчвае нашу спадчыну. Складальнікі каталога заяўляюць, што святыня паходзіць з «памежных зямель, культура якіх фарміравалася на перапляценні старажытнарускіх і заходніх традыцый».

 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Ёсік
    22.07.2026
    Ну дык і Еўфрасінеўскі ж крыж вядома, дзе знаходзіцца. Запытайце гісторыка Сяргея Тарасава, ён вам раскажа...
  • Вынік
    22.07.2026
    Расейцы у́сё скралі ды нашчадкі крадуць цяперака ва Украіне ( унітазы, кануры сабач'і, бялізну, ау́тоу́кі, камбайны і гэтак далей)

    [Зрэдагавана]
  • Цытаванне Ісуса Хрыста
    22.07.2026
    23. але настане час, і настаў ужо, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо такіх паклоньнікаў Айцец шукае Сабе:
    24. Бог ёсьць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе.
    Ісус Хрыстос

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць