Спорт

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Харызматычнаму футбалісту, дарэчы, 40 гадоў.

Фота: Icon Sportswire via Getty Images

Галкіпер зборнай Каба-Вэрдэ Вазінья, які праславіўся на чэмпіянаце свету, стаў гульцом аднаго з найбуйнейшых клубаў Чылі — «Кола-Кола». Пра гэта паведаміў журналіст і інсайдар Фабрыцыа Рамана ў сацыяльнай сетцы X.

Вусная дамоўленасць аб пераходзе брамніка з Каба-Вэрдэ ўжо дасягнутая. Дакументы яшчэ толькі трэба падпісаць. Як адзначае інсайдар, гэта павінна адбыцца ў выходныя, пасля чаго Вазінья адправіцца на медыцынскі агляд. Сам галкіпер ужо гатовы да новага этапу сваёй кар'еры ў Чылі.

Раней паведамлялася, што «Кола-Кола» правёў перамовы з 40‑гадовым брамнікам па ініцыятыве прэзідэнта клуба Анібаля Мосы. Да чылійскага клуба галоўным прэтэндэнтам на футбаліста лічыўся амерыканскі «Інтэр Маямі», за які выступае аргенцінскі форвард Ліянэль Месі, піша Championat.com.

Вазінья правёў на чэмпіянаце свету 2026 года чатыры матчы, у двух з якіх захаваў свае вароты «сухімі». Яго кантракт з партугальскім «Шавішам», які выступае ў другім дывізіёне, скончыўся гэтым летам, і клуб не захацеў яго падаўжаць.

Жазімар Жазэ Эвара Дыяш (мянушка Вазінья азначае «бабуля», «унук бабулі») таксама пагуляў у свой час за кішынёўскі «Зімбру», кіпрскі АЕЛ з Лімасола, славацкі «Трэнчын», партугальскі «Жыл Вісэнтэ». 

Зборная Каба-Вэрдэ ўпершыню ў сваёй гісторыі прыняла ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату свету і закончыла выступленне на стадыі 1/16 фіналу, саступіўшы зборнай Аргенціны з лікам 2:3.

Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы ўключыла Вазінью ў дзясятку найлепшых футбалістаў чэмпіянату свету, паставіўшы на сёмае месца паміж Родры і Гары Кейнам. Першае месца ў Ліянеля Месі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць