Грамадства1010

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі

Ён быў вымушаны ўцячы з Беларусі.

Андрэй Кудзіненка. Фота: інстаграм

«КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі. Андрэй быў вымушаны ўцячы з Беларусі», — напісаў у фэйсбуку сябра Кудзіненкі, дырэктар фестывалю беларускіх фільмаў Bulbamovie Януш Гаўрылюк.

Па словах Гаўрылюка, беларускія ўлады абвінавацілі Кудзіненку ў «экстрэмізме». Падчас ператрусаў у ягонай кватэры і ў кінашколе ўдзельнічалі восем супрацоўнікаў АМАПа і два супрацоўнікі КДБ. Ператрусы працягваліся 15 гадзін. У Кудзіненкі забралі пашпарт і тэлефон. Усе месенджары і акаўнты Андрэя ў сацыяльных сетках цяпер знаходзяцца пад кантролем КДБ. Рэжысёру сказалі, што яму пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

«Сёння самае галоўнае — Андрэй у бяспецы. Хочацца верыць, што ўжо хутка ён зноў зможа здымаць кіно, а не змагацца за ўласную свабоду», — дадаў Януш Гаўрылюк.

Андрэй Кудзіненка — беларускі рэжысёр і сцэнарыст. Вядомасць яму ў 2004 годзе прынёс мастацкі фільм «Акупацыя. Містэрыі», карціна пра падзеі Другой сусветнай на Беларусі. Фільм складаецца з трох частак і прапануе адрозны ад традыцыйнага партызанскага погляду на вайну. Кудзіненка зняў таксама фільм «Масакра», дзе закранаюцца падзеі Паўстання 1863 года, іншыя стужкі.

Кудзіненка — сузаснавальнік фестывалю Bulbamovie, быў куратарам арт-фэста «Хранатоп», што праводзіўся ў Пастаўскім раёне. На «Беларусьфільме» здымаў серыял пра алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя.

Каментары10

  • Піранья
    27.07.2026
    калі гэта было ?
  • не містэрыі
    27.07.2026
    Акупацыя. Рэаліі.
  • Дзіўна
    27.07.2026
    а як ён без пашпарту мяжу перайшоў?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць