Свет

Мілей падтрымаў сына Балсанару на выбарах у Бразіліі. Прэзідэнта Лулу ён назваў злодзеем

Бразілія адклікала свайго пасла ў Буэнас-Айрэсе.

Хаўер Мілей. Фота: Jose Luis Magana / AP

Бразілія адклікала свайго пасла ў Буэнас-Айрэсе пасля таго, як прэзідэнт Аргенціны раскрытыкаваў прэзідэнта Бразіліі, назваўшы яго «злодзеем» і «асуджаным», піша Бі-бі-сі.

Хаўер Мілей у нядзелю наведаў мітынг у Сан-Паўлу, прысвечаны старту прэзідэнцкай кампаніі правага кандыдата Флавіу Балсанару — сына былога прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару, які знаходзіцца ў турме. Прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі павінны адбыцца ў кастрычніку.

Не называючы Луіса Інасіу Лулу да Сілву па імені, Мілей зняважліва выказаўся пра бразільскага прэзідэнта, выступаючы разам з Флавіу Балсанару. Пры гэтым ён заявіў, што менавіта Балсанару — адзіны, хто можа «спыніць Лулу».

Пазней бразільскія дыпламаты заявілі, што аргенцінскі лідар абразіў урад Бразіліі, яе народ і яе дэмакратыю.

У адказ у нядзелю Лула заявіў, што працягне кіраваць краінай «без чыйго-небудзь умяшання».

«У Бразіліі мы не дазваляем нікому ўмешвацца ў нашы ўнутраныя справы», — сказаў ён.

Паводле інфармацыі агенцтва AFP, пасол Бразіліі ў Аргенціне Жуліу Бітэлі павінен быў вярнуцца на радзіму ў перыяд з нядзелі на панядзелак.

Флавіу Балсанару — сын былога прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару, якога летась прыгаварылі да больш чым 27 гадоў пазбаўлення волі за падрыхтоўку дзяржаўнага перавароту з мэтай захаваць уладу пасля паразы на папярэдніх выбарах Луле.

Суддзю Вярхоўнага суда Бразіліі Алешандру дэ Мараеса, які разглядаў справу Жаіра Балсанару, Мілей таксама назваў «лысым адкідам».

Раней Мараес адмовіў Мілею ў дазволе наведаць былога прэзідэнта, калі той знаходзіўся пад хатнім арыштам у сталіцы краіны — Бразілія.

У 2018 годзе Лулу быў прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі ў сувязі з маштабным карупцыйным скандалам і справай аб атрыманні хабару, аднак быў вызвалены пасля таго, як правёў за кратамі крыху больш за 18 месяцаў.

У 2021 годзе Вярхоўны суд ануляваў прысуды Лулу, і на прэзідэнцкіх выбарах наступнага года ён з невялікай перавагай перамог ультраправага дзейнага прэзідэнта Жаіра Балсанару, атрымаўшы 50,9% галасоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць