Грамадства44

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах

Нягледзячы на атрыманае запрашэнне ад беларускіх уладаў прыязджаць працаваць, у Мінску так і не змог знайсці працу мігрант з Узбекістана. Мужчыну давялося вяртаць на радзіму праз пасольства, паведаміла інфармагенцтва «Дунё». 

На фотаздымку грамадзянін Узбекістана з дыпламатам у мінскім аэрапорце перад адпраўленнем дадому. Чамусьці мужчына на мыліцах. Абставіны гэтага агенцтва не раскрывае

Грамадзянін Узбекістана прыехаў у Беларусь у ліпені, аднак чалавек, які абяцаў яму працу, проста прапаў і перастаў выходзіць на сувязь.

Пасля некалькіх дзён марных спроб знайсці працадаўцу замежнік застаўся ў чужой краіне без грошай.

Адзіным выратаваннем для ашуканага мігранта стаў зварот у пасольства Узбекістана. Дыпламаты разам з Міграцыйным агенцтвам аплацілі яму квіток дадому за кошт сродкаў спецыяльнага фонду.

24 ліпеня рэйсам «Белавія» з Мінска ў Ташкент мужчыну паспяхова вярнулі на радзіму. На фотаздымку, што апублікавала агенцтва, грамадзянін Узбекістана з дыпламатам у мінскім аэрапорце перад адпраўленнем дадому. Чамусьці мужчына на мыліцах. Што з мужчынам здарылася ў Беларусі, агенцтва не раскрывае.

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў наведваў Беларусь 8—9 ліпеня.

Яшчэ 9 ліпеня на сустрэчы з узбекскай дэлегацыяй Аляксандр Лукашэнка афіцыйна прапанаваў працоўным мігрантам прыязджаць у Беларусь цэлымі сем'ямі. У той жа дзень бакі падпісалі міжурадавае пагадненне пра «арганізаваны набор і працаўладкаванне», а ўжо з 13 ліпеня ў краіну пачалі прыбываць першыя групы работнікаў.

Таксама цяпер ужо вядомыя і першыя выпадкі незадаволенасці ўмовамі працы ў Беларусі і нават вяртання ва Узбекістан.

Каментары4

  • к
    27.07.2026
    Навінкі, по этим договоренностям наверное шлют в колхоз, а он наверное более легкую работу искал.

    В Узбекистане кстати, дикая безработица среди молодежи, там бум рождаемости, население удвоилось за короткий срок, работы нет
  • У кого бэби бум, а тут мор
    27.07.2026
    к, Меньше рожать надо. Контрацептивы им экспортировать не пробовали?:))
  • Спадар
    28.07.2026
    Таму і не знайшоў працу, бо на мыліцах. Што тут незразумела? Галавой жа думаць трэба- на мыліцах кароў даіць.

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль15

З сайта МУС знікла магчымасць анлайн-праверкі забароны на выезд з Беларусі3

Арыяна Грандэ прыпыняе кар'еру. Апошнім часам фанаты хвалююцца, што спявачка экстрэмальна пахудзела3

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon1

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак10

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю11

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць