Грамадства66

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі

Ён узначальвае польскі фонд «Акно на Усход».

Павел Міцкевіч. Фота: facebook.com

27 ліпеня Гродзенскі абласны суд вынес прысуд у рамках спецвытворчасці — гэта значыць завочна — Паўлу Міцкевічу. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 361-4).

Па першым артыкуле Міцкевічу прызначылі 3 гады пазбаўлення волі, па другім — 5 гадоў. Канчаткова ён атрымаў 5 гадоў калоніі са штрафам 500 базавых велічынь (22 500 рублёў).

Павел Міцкевіч з'ехаў з Беларусі больш за 20 гадоў таму. У 2008 годзе ён заснаваў у Польшчы фонд «Okno na Wschód» («Акно на Усход»), дзе цяпер узначальвае праўленне. Апошнімі гадамі адзін з галоўных кірункаў працы арганізацыі — дапамога пераселеным беларусам.

Каментары6

  • Смургонец
    27.07.2026
    Справаздачу на стол!, у краіне беззаконне, адвольныя жорсткія пакаранні, а вы ўхваляеце прысуд чалавеку толькі таму, што вам нічога невядома пра яго. Дзіўная падстава для радасці, дзіўная логіка, дакладней адсутнасць яе. Такое ўражанне, што вы не супраць і данос напісаць на тых, каго "не шкада. Ад слова "зусім".
  • политзек
    27.07.2026
    Справаздачу на стол!, этот фонд помогал и помогает всем политзекам и доугим

    [Зрэдагавана]
  • Roland
    27.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць