Меркаванні2626

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды

Вядомы эканаміст, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі, які нарадзіўся ў Расіі, але некалькі гадоў жыў у Беларусі, у новым выпуску ТОКу паразважаў пра адрозненні паміж беларусамі і расіянамі.

Ілюстрацыйнае фота: Наш край

Леў Львоўскі — акадэмічны дырэктар BEROC, эканаміст і даследчык. Нарадзіўся ў Расіі, скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Пермскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, атрымаў ступені бакалаўра і магістра. Каля шасці гадоў жыў у ЗША, дзе ў 2017 годзе абараніў ступень PhD па эканамічнай дэмаграфіі ва Універсітэце Аёвы. Пасля жыў у Беларусі. Цяпер — у Літве.

Падчас інтэрв'ю ТОКу акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі адказаў на пытанне, чым беларусы адрозніваюцца ад расіян.

«Усім адрозніваюцца, як і проста два розныя народы», — адказаў ён.

Разам з тым эканаміст заўважыў, што казаць пра расіян як пра нешта аднастайнае таксама не зусім правільна.

«Расія — гэта ўсё яшчэ вялікая ўнутраная імперыя, або «турма народаў». Тут каму як прасцей успрымаць», — адзначыў ён.

Паводле Львоўскага, розніца паміж асобнымі рэгіёнамі Расіі настолькі вялікая, што некаторыя нацыянальныя рэспублікі могуць адрознівацца ад Цэнтральнай Расіі мацней, чым ад яе адрозніваецца Беларусь.

У якасці прыкладу гэтай неаднароднасці Львоўскі прывёў працу дзяржаўнай статыстыкі.

«Расстат, калі публікуе статыстыку, не ўключае некаторыя рэгіёны, таму што яны афіцыйна кажуць, што, напрыклад, не давяраюць чачэнскаму статыстычнаму агенцтву. Ну што тут ужо казаць пра нейкае адзінства», — заўважыў ён.

На думку эканаміста, законы, якія працуюць у Маскоўскай вобласці, могуць фактычна не працаваць у Тыве ці Чачні.

Пераходзячы да Беларусі, Львоўскі адзначыў, што яна адрозніваецца ад Расіі найперш сваёй гісторыяй, як старажытнай, так і сучаснай. У якасці прыкладу ён прывёў сучасную традыцыю святкавання нацыянальных свят.

«У Цэнтральнай Расіі [калі] нейкае нацыянальнае свята, хочуць узгадаць даўніну, то гэта, напэўна, нешта ў сарафанах, карагоды.

Калі я ўпершыню прыехаў у Беларусь і былі абвешчаныя нейкія народныя гулянні, то мне запомнілася, што нехта ў сарафанах таксама быў, але былі і рыцарскія двубоі, напрыклад. Таму што замкі і нешта рыцарскае — гэта таксама ў гісторыі Беларусі, гэта не ў гісторыі Цэнтральнай Расіі», — адзначыў ён.

На думку Львоўскага, яшчэ адным важным адрозненнем гістарычна была большая талерантнасць насельніцтва беларускіх зямель.

«Цяпер — гэта ўжо іншая рэч. Але гістарычна ў Беларусі сапраўды адначасова жылі розныя народы, якія адначасова размаўлялі на розных мовах. І ніводзін з іх не быў галоўным або не быў моцна галоўным.

Менавіта таму, калі нават стваралася БССР, адразу было некалькі дзяржаўных моў. У Расіі ж заўсёды нейкі адзін народ быў самым галоўным», — заўважыў эканаміст.

Апісаць расійскі нацыянальны характар складана, кажа Львоўскі. Ён патлумачыў на прыкладзе Крыма. Львоўскі вырас у Расіі і выехаў адтуль у 2011 годзе, але за ўсё жыццё ні разу не чуў, каб нехта казаў пра неабходнасць вярнуць Крым. Аднак пасля нападу на Украіну ў 2014 годзе раптам высветлілася, што Крым нібыта заўсёды быў патрэбны ўсім.

«Я ў сваім жыцці ў Расіі ні ад аднаго чалавека не чуў, што нам вельмі патрэбны Крым. Не было такога, каб хтосьці сядзеў, выпіваючы на прызбе, ці, не ведаю, выпадковы пасажыр у цягніку казаў: «Вось усё ў нас добра, толькі Крыма бракуе. Вось бы нам вярнуць Крым».

Таму Львоўскі не ведае, ці настолькі моцна расійскае грамадства змянілася пасля 2011 года, ці гэтыя настроі існавалі і раней, але прайшлі міма яго.

Пры гэтым пэўны імперскі дух у Расіі, на яго думку, быў заўсёды: яна ўспрымала сябе цэнтрам рэгіёна і самай багатай краінай, ад якой залежаць суседзі.

«Але гэта не было ў разрэзе таго, што нам абавязкова трэба ўсіх іх заваяваць і далучыць. Падобную рыторыку, здаецца, усё ж пачаў Пуцін на сваіх пазнейшых [прэзідэнцкіх] тэрмінах», — даводзіць Львоўскі.

Каментары26

  • Найперш не галасі!
    01.08.2026
    "падобную рыторыку" пачынае кожны маскоўскі князь і цар перад кожным рытарычна "освободительным походам".
    Нічога не мяняецца ал пачатку ўтварэння Масковіі Залатой Ардой.
    Раптам, але па камандзе цара, спатрэбіліся і Абхазія, і Крым, і Данецк, і Луганск. Гэта ўсё мы бачым на свае вочы, вось тут і цяпер. Учора не трэба было, бо каманды не давалі, а як далі каманду стала патрэбным больш за смерць.
    У 1939-м раптам спатрэбілася "наша Белоруссия", у 1940 "наша Прибалтика", раптам стаў жыццёва пагражаць "режим в Финлянлии" і гд да бясконцасці. Нічагуткі новага. Дадуць па мордзе - залезуць назад галадаць і "восстанавливать хозяйство". Набраліся сілы - штосьці чужое стане раптам патрэбным хоць памры.
    Дзіўна, што Львоўскага здзіўляюць такія відавочныя рэчы. Такое ўражанне, што история государства российского ў эканаміста пачынаецца з дзейнага сёння цара, таксама раптам, па камандзе.
  • На россии
    01.08.2026
    На россии ещё блины на лопатах весной праздник, где в очереди за блинами давка, мат, мордобой... Кстати скоро на россии ещё один 'праздник' 2 августа где будут мордобой, пьянка массовая и ныряние в фонтаны с разбитием бутылок стеклянных об бошки дурные
  • На сябе глядзі!
    01.08.2026
    Люстэрка, да фрызуры яшчэ дакалупайся!)...
    Якая табе розніца, як незнаёмы табе чалавек выглядае! За сваёй жонкай сачы, каб яна у́ залю хадзіла!

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Арыяна Грандэ прыпыняе кар'еру. Апошнім часам фанаты хвалююцца, што спявачка экстрэмальна пахудзела2

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon1

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак10

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю11

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі2

Памерла Мая Кляшторная4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць